Пажарная бяспека ў дачных пабудовах і на прысядзібных участках
Падраздзяленні пажарнай аварыйна-выратавальнай службы рэгулярна выязджаюць на тушэнне пажараў, што ўзніклі па віне гаспадароў, якія спрабавалі самастойна, без прыцягнення супрацоўнікаў газавай гаспадаркі, усталяваць сістэму газавага ацяплення (ААГВ). Пажары, якія ўзнікаюць з-за неасцярожнага абыходжання з газавымі прыборамі, як правіла, суправаджаюцца выбухамі, таму лічацца надзвычай небяспечнымі.
Каб пазбегнуць аварыйнай сітуацыі, неабходна ведаць і захоўваць наступныя правілы пажарнай бяспекі, што прад’яўляюцца да газавых прыбораў:
- Нельга пакідаць незакрытымі краны газавых прыбораў,ставіць мэблю і іншую маёмасць бліжэй чым за 20 сантыметраў ад газавга прыбора;
- Рукаяткі, якія рэгулююць паступленне газу да гарэлак, неабходна перыядычна змазваць, таму што іх недасканалае функцыянаванне можа прывесці да ўцечкі газу;
- Перыядычна трэба правяраць цягу ў коміне. Пры нармальнай цязе полымя запалкі, паднесенай да края каўпака або вочка топачных дзверак, павінна ўцягвацца ўнутр;
- Газавыя балоны (рабочы і запасны) для забеспячэння бытавых газавых прыбораў павінны размяшчацца па-за будынкамі ў прыбудовах з негаручых матэрыялаў на адлегласці не бліжэй за 5 метраў ад уваходу ў будынак; Прыбудовы для газавых балонаў неабходна закрываць на замок, мець жалюзі для праветрывання і папераджальныя надпісы «Вогненебяспечна. Газ».
- Забараняецца:
- выкарыстанне газавых прыбораў пры ўцечцы газу;
- далучэнне газавай арматуры з дапамогай іскраўтваральнага інструменту;
- праверка герметычнасці злучэнняў з дапамогай крыніц адкрытага полымя (у тым ліку запалак, запальніц, свечак);
- правядзенне рамонту напоўненых газам балонаў.
- Пры закрыцці дач, садовых домікаў на доўгі час электрасетку неабходна абясточыць, вентылі (клапаны) балонаў з газам шчыльна закрыць.
На жаль, належную ўвагу правілам пажарнай бяспекі надаюць не ўсе.
Аднак трэба памятаць, што платай за незахаванне правілаў пажарнай бяспекі можа стаць не толькі спаленая маёмасць, але і чалавечыя жыцці.