Першыя меры пры апёку
Вядома, што чым пазнейне прымаюцца меры пры апёку, тым больш сур’ёзная траўма пацярпелага.
Неабходна:
- абліць апечаныя месцы вадой ў вялікім аб’ёме, ахаладзіць;
- зняць з пашкоджаных месцаў кольцы, гадзіннікі, рамні, абутак, таму што гэтыя месцы пачнуць ацякаць;
- зняць часткі адзення, што згарэлі і дымяцца, калі яны не прыліплі да пашкоджаных частак цела пацярпелага;
- абараніць апёкі, прыкрыўшы іх чыстай тканінай;
- выклікаць хуткую дапамогу па тэлефоне 103.
Першая дапамога чалавеку, у якога загарэлася адзенне: спыніць яго, паваліць на зямлю або падлогу, катаць па зямлі, каб патушыць полымя.