ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіЭканоміка, рэжым, эксплуатацыя будынка і абсталяванняСлужба бяспекі і рэжымуПажарна-прафілактычная часць Пажарная бяспека і правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях Правілы карыстання электрагірляндамі

Правілы карыстання электрагірляндамі

Акрамя піратэхнікі, пажар можа выклікаць няправільная эксплуатацыя электраабсталявання, а менавіта электрычных гірляндаў. З мэтай бяспекі кіруйцеся наступнымі правіламі:

  • не эканомце грошы на танных няякасных гірляндах кітайскай вытворчасці, не выкарыстоўвайце электрагірлянды саматужнай вытворчасці: як правіла, правады і лямпачкі ў іх не адпавядаюць напружанню і сіле току, да таго ж занадта магутная гірлянда можа стаць вялікай нагрузкай для электрасеткі;
  • на ўпакоўцы электрагірлянды абавязкова павінна быць інструкцыя па эксплуатацыі на рускай мове. Патрабуйце ад прадаўца сертыфікат адпаведнасці і сертыфікат пажарнай бяспекі;
  • перад тым, як упрыгожыць ёлку, гірлянду трэба праверыць. Раскладзіце яе на падлозе. Уважліва агледзьце: ці не пашкоджана ізаляцыя правадоў, ці ўсе лямпачкі цэлыя і загараюцца;
  • павесіўшы гірлянду на ёлку, пераканайцеся, што правады не перашкаджаюць руху па кватэры;
  • сачыце за тым, каб у разетку не былі ўключаны адначасова некалькі магутных электрапрыбораў;
  • выходзячы з дому, абавязкова выключайце гірлянду.

Памятайце, што нельга ставіць ёлку побач з печамі, абагравальнікамі і іншымі ацяпляльнымі прыборамі.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты