Газавыя балоны (рабочы і запасны) для бытавых газавых прыбораў павінны размяшчацца па-за межамі будынкаў, у прыбудовах з негаручых матэрыялаў, на адлегласці не бліжэй за 5 метраў ад уваходаў у будынак. Прыбудовы для газавых балонаў трэба зачыняць на замок, мець жалюзі для праветрывання і папераджальныя надпісы "Вогненебяспечна. Газ".