Памятайце, што вы несяце адказнасць за спраўнасць газавага абсталявання ўнутры кватэры. Пры продажы любы газавы апарат павінен быць забяспечаны інструкцыяй па эксплуатацыі. Асоба, якая ўсталёўвае апарат, абавязана выдаць вам дакумент, што сведчыцьпра адпаведнасць праведзеных работ тэхнічным нормам і правілам бяспекі.
Гнуткія шлангі павінны быць па магчымасці кароткія (не больш за 2 м). Пераканайцеся, што яны шчыльна надзеты на кран. Максімальны тэрмін службы гнуткага шланга – чатыры гады (гранічны тэрмін захоўвання можа быць пазначаны на шлангу), але асцярожнасць патрабуе замяняць шланг кожныя два гады. Заціскны хамут павінен забяспечваць поўную герметызацыю, але не імкніцеся заціснуць яго занадта моцна, таму што гэта можа прарваць шланг і выклікаць уцечку газу.
Газ, які гарыць, спальвае кісларод, таму неабходна ў памяшканні забяспечваць пастаянную вентыляцыю. Не затыкайце вентыляцыйныя адтуліны зімой.