ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіЭканоміка, рэжым, эксплуатацыя будынка і абсталяванняСлужба бяспекі і рэжымуПажарна-прафілактычная часць Пажарная бяспека і правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях Як выратавацца падчас ляснога пажару?

Як выратавацца падчас ляснога пажару?

Ускосныя прыкметы ляснога пажару: устойлівы пах гару, туманападобны дым, трывожныя паводзіны птушак, жывёл, насякомых, іх міграцыі ў адзін бок, начное зарыва на гарызонце.

Як тушаць лясны пажар?

Захлістваннем краю пажару галінамі дрэў лісцяных парод; закідваннем краю пажару рыхлым грунтам і шляхам стварэння земляных палос, шырокіх канаў на шляху руху агню.

Што рабіць, калі агонь набліжаецца да населенага пункта?

Неабходна эвакуіраваць людзей, у першую чаргу дзяцей, жанчын і старых. Выводзіць або вывозіць людзей трэба ў кірунку, перпендыкулярным распаўсюджванню агню. Рухацца варта толькі па дарогах, а таксама ўздоўж рэк і раўчукоў, а часам і па самой вадзе. Пры моцным задымленні рот і нос трэба закрыць мокрай ватна-марлевай павязкай, ручніком, часткай адзежы. З сабой узяць дакументы, грошы, самыя неабходныя рэчы. Асабістыя рэчы можна выратаваць у каменных будынках без канструкцый, якія здольны гарэць, або проста ў яме, засыпанай зямлёй.

Пры немагчымасці эвакуіравацца (масавыя пажары ў населеных пунктах) застаецца толькі перачакаць, схаваўшыся ў герметызаваных каменных будынках, сховішчах грамадзянскай абароны або на вялікіх адкрытых плошчах, стадыёнах і г. д.

Убачыўшы пажар у лесе, не ўпадайце ў паніку. Спачатку хутка прааналізуйце становішча. Трэба падняцца на ўзвышша рэльефа або ўлезці на высокае дрэва, адшукаць месца знаходжання ачага пажару, вызначыць напрамак і хуткасць распаўсюджвання агню, заўважыць размяшчэнне вадаёма, балота, узлеску, населеных пунктаў. Калі вас заспеў у лесе пажар з валам агню, які хутка насоўваецца, кіньце рэчы, акрамя аварыйнага запасу, і хутка пераадольвайце край пажару супраць ветру, атуліўшы галаву і твар верхняй адзежай. Выходзіць з зоны любога ляснога пажару трэба ў наветраны бок перпендыкулярна краю пажару, па прасеках, дарогах, палянах, берагах раўчукоў і рэк. І як мага хутчэй, каб не апынуцца адрэзанымі суцэльным краем агню. Ведайце, што выяўленне вас з самалёта (верталёта) будзе вельмі цяжкім з-за вялікай задымленасці, таму трэба разлічваць толькі на свае сілы.

Калі адрэзаны шлях, хавацца ад пажару варта на астравах, водмелях, у балоце, на скальных вяршынях і да т. п. Месцы для сховішча выбірайце далей ад дрэў – яны пры пажары, калі абгараюць карані, могуць бясшумна падаць. Пры набліжэнні агню добра намачыце вадой адзежу, кладзіцеся ў ваду, але не побач з чаротам. На плыткаводдзі загарніцеся з галавой у спальны мяшок, папярэдне намачыўшы яго і адзежу вадой. Апынуўшыся ў ачагу, перыядычна перагортвайцеся, змочвайце высахшыя ўчасткі адзежы, твар абараняйце шматслаёвай павязкай, лепш з марлі, якую пастаянна змочвайце. Калі вы трапілі ў ачаг здыміце з сябе ўсю нейлонавую, капронавую і іншую вопратку, якая плавіцца, пазбаўцеся ад гаручых і лёгкаўзгаральных прыналежнасцей.

Калі вы натыкнуліся ў лесе на невялікі пажар, трэба прыняць неадкладныя меры, каб спыніць яго і, адначасова, калі ёсць магчымасць, паслаць кагосьці ў найбліжэйшы населены пункт або лясніцтва па дапамогу.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты