Захоўвайце хімікаты ў халаднаватым месцы, якое добра праветрываецца.
Не стаўце побач рэчывы, асаблівасці якіх дрэнна ведаеце: пары, якія выдзяляюць некаторыя хімічныя прадукты, могуць утвараць выбуховую сумесь.
Не саромейцеся параіцца са спецыялістамі. Абавязкова забяспечце этыкеткай кожную ўпакоўку або слоік.
Не захоўвайце лёгкія на загаранне чысцячыя сродкі на кухні або ў іншым памяшканні, дзе ёсць крыніца цяпла.
Адзенне чысціце толькі на свежым паветры або ў памяшканні, якое добра праветрываецца.