ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіНавука і інфармацыйныя тэхналогііІнфармацыйны цэнтрАддзел бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій

Аддзел бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій

Аддзел бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій (АБІТ) з’яўляецца структурным падраздзяленнем, якое адыгрывае адну з ключавых роляў у арганізацыі і развіцці тэхналагічнай прасторы бібліятэкі.

Дзейнасць

Сярод прыярытэтных напрамкаў дзейнасці аддзела – тэхналагічнае суправаджэнне бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці; развіццё міжведамасных і міжрэгіянальных сувязяў бібліятэк у нацыянальнай сістэме карпаратыўнай каталагізацыі (СКК), пры фарміраванні і выкарыстанні зводнага электроннага каталога (ЗЭК) бібліятэк Беларусі, пры стварэнні карпаратыўных інфармацыйных рэсурсаў нацыянальнага ўзроўню; каардынацыя дзейнасці структурных падраздзяленняў бібліятэкі ў рамках існуючай тэхналагічнай інфраструктуры.

Асноўныя функцыі аддзела:

  • Падтрымка і развіццё сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі, зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі, рэгіянальных зводных электронных каталогаў бібліятэк Беларусі (РЗЭК).
  • Арганізацыйна-метадычнае, нарматыўнае суправаджэнне СКК, ЗЭК і РЗЭК бібліятэк Беларусі.
  • Развіццё, суправаджэнне і ўкараненне фарматаў BELMARC у практыку работы бібліятэк.
  • Маніторынг сучасных інавацыйных інфармацыйных тэхналогій для ўкаранення ў практыку работы СКК, ЗЭК, РЗЭК.
  • Удзел у навуковых даследаваннях бібліятэкі.
  • Няўхільнае выкананне і кантроль выканання норм антыкарупцыйнага заканадаўства.
  • Арганізацыя работы па прафілактыцы і папярэджанні карупцыі.
  • Аналіз выканання мерапрыемстваў, рашэнняў, накіраваных на ліквідацыю ўмоў, якія спрыяюць карупцыйным праявам.
  • Прыняцце мер па прадухіленні і ўрэгуляванні канкрэтных канфліктаў інтарэсаў.
  • Прафесіяналізацыя кадраў бібліятэк краіны і іншых інфармацыйных устаноў па напрамках дзейнасці аддзела.

Структура і штат

Заг. аддзела: Грыдчын Антон Уладзіміравіч
Тэл.: (8 017) 293 27 48 (унутр. 77 48)
E-mail: tehnolog@mail2.nlb.by
Пам. 304

Сектар зводнага электроннага каталога і нацыянальнай сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі бібліятэк Беларусі
Заг. сектара: Пятроўская Зоя Анатольеўна
Тэл.: (8 017) 293 29 93 (унутр. 79 93)
E-mail: petrovskaya@nlb.by
Спецыялісты сектара:
Тэл.: (8 017) 293 25 09 (унутр. 75 09)
Пам. 220

Сектар суправаджэння рэгіянальных зводных электронных каталогаў бібліятэк Беларусі
Заг. сектара: Ішуціна Алена Іванаўна
Тэл.: (8 017) 293 29 78 (унутр. 79 78)
E-mail: skk@nlb.by
Спецыялісты сектара:
Тэл.: (8 017) 293 27 48 (унутр. 77 48)
E-mail: skk@nlb.by
Пам. 304

Публікацыі супрацоўнікаў аддзела

Удзел у канферэнцыях і семінарах

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты