Інфармацыйна-аналітычны аддзел
Інфармацыйна-аналітычны аддзел, раней аддзел навуковай інфармацыі па праблемах культуры і мастацтва, быў створаны ў адпаведнасці з загадам Міністэрства культуры БССР № 244 ад 27 жніўня 1976 г. "О некоторых мерах дальнейшего развития отраслевой системы информации по культуре и искусству". З 2006 г. аддзел быў структурным падраздзяленнем інфармацыйнага цэнтра Нацыянальная бібліятэкі Беларусі. З 2021 г. ён уваходзіць у падраздзяленне па навуковай рабоце, сацыякультурнай і выдавецкай дзейнасці.
Дзейнасць
Дзейнасць аддзела накіравана на раскрыццё фондаў бібліятэкі з мэтай развіцця нацыянальнай культуры і мастацтва, на інфармацыйнае забеспячэнне дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры і мастацтва, навуковых даследаванняў і праектаў па шырокім спектры праблем сацыякультурнай тэматыкі, а таксама на інфармацыйную падтрымку і каардынацыю дзейнасці па фарміраванні электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Асноўныя функцыі аддзела:
- вывучэнне і навукова-інфармацыйны аналіз айчынных і сусветных інфармацыйных рэсурсаў па пытаннях культуры і мастацтва;
- маніторынг інфармацыйных патрэб спецыялістаў галіны;
- бягучае і аператыўнае інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці органаў улады і кіравання, навуковых работнікаў і іншых спецыялістаў сферы культуры і мастацтва;
- аранізацыя дыферэнцаванага, персаніфікаванага інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання асобных катэгорый карыстальнікаў;
- інфармацыйная падтрымка і каардынацыя дзейнасці па фарміраванні электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
- удзел у фарміраванні асобных тэматычных калекцый і баз даных па профілі дзейнасці аддзела;
- навукова-даследчая і навукова-метадычная работа па ўдасканаленні інфармацыйнага забеспячэння спецыялістаў сферы культуры і мастацтва;
- ажыццяўленне віртуальных і выдавецкіх праектаў, накіраваных на папулярызацыю нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны;
- фарміраванне і вядзенне Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь.
Структура і штат
Заг. аддзела: Працько Ніна Леанідаўна
Тэл.: (8 017) 293 27 19 (унутр. 77 19)
E-mail: protko@nlb.by
Пам. 203
1. Сектар аператыўнага інфармавання
Заг. сектара: Папроцкая Таццяна Пятроўна
Тэл.: (8 017) 293 27 43 (унутр. 77 43)
E-mail: oniki@nlb.by
Пам. 201
Спецыялісты сектара:
Тэл.: (8 017) 293 25 58 (унутр. 75 58)
2. Сектар аналітычнай інфармацыі па культуры і мастацтве
Заг. сектара: Літвінка Ніна Сяргееўна
Тэл.: (8 017) 293 28 06 (унутр. 78 06)
E-mail: oniki@nlb.by
Пам. 214
Спецыялісты сектара:
Тэл.: (8 017) 293 29 69 (унутр. 79 69)
3. Сектар фарміравання Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне
Заг. сектара: Вішнеўская Іна Мікалаеўна
Тэл.: (8 017) 293 25 25 (унутр. 75 25)
Email: oniki@nlb.by
Пам. 231
Спецыялісты сектара:
Тэл.: (8 017) 293 26 82 (унутр. 76 82)
Інфармацыйныя рэсурсы
Базы даных
"Беларусь: ад мінулага да сучаснага"
Удзел у фарміраванні камбінаванай базы даных у галіне культуры, мастацтва, літаратуры і спорту.
"Культура і мастацтва Беларусі 1993–2007 гг."
Рэтраспектыўная бібліяграфічная база даных, на аснове якой у 1993–2007 гг. фарміраваўся бібліяграфічны паказальнік "Новая літаратура па культуры і мастацтве".
“Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў друку”
Паўнатэкставая калекцыя, якая з’яўляецца складовай часткай камбінаванай беларусазнаўчай базы даных “Беларусь: ад мінулага да сучаснасці”
і электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Адлюстроўвае публікацыі супрацоўнікаў бібліятэкі і матэрыялы аб дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі як бягучыя, так і рэтраспектыўныя, пачынаючы з 1922 г. Аб’ём на 01.02.2022 г. складае больш за 7 440 бібліяграфічных запісаў дакументаў, з іх больш за 6 800 дакументаў маюць поўныя тэксты.
"Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе"
Інфармацыйны рэсурс змяшчае бібліяграфічную інфармацыю і поўныя тэксты публікацый друкаваных і электронных айчынных і замежных сродкаў масавай інфармацыі пра дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пачынаючы з 1922 года.
Аб’ём БД на 01.02.2022 г. складае 10 410 дакументаў.
Віртуальныя праекты
2021–2022
“Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сучаснай прэсе” – віртуальны праект, прысвечаны 100-годдзю бібліятэкі. Праект ствараецца на аснове паўнатэкставай базы даных “НББ у прэсе”, якая налічвае каля 11 тысяч разнастайных дакументаў.
2019–2022
- “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны” – віртуальны праект, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння выдатнага кампазітара, дырыжора, музычна-грамадскага дзеяча Станіслава Манюшкі (1819–1872).
- “На хвалі часу, у плыні жыцця”: віртуальны праект, прымеркаваны да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, у межах якога самастойнымі выступаюць асобныя раздзелы, прысвечаныя сябрам Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”.
- “Валерый Дзмітрыевіч Маракоў”: віртуальны раздзел пра жыццёвы і творчы шлях Валерыя Маракова: да 110-годдзя з дня нараджэння (1909–1937).
- “Адам Антонавіч Бабарэка” – віртуальны раздзел пра жыццёвы і творчы шлях беларускага празаіка, паэта, філосафа і крытыка А. Бабарэкі. Да 120-годдзя з дня нараджэння (1899–1938).
- “Уладзімір Марцінавіч Хадыка” – віртуальны раздзел, прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху Уладзіміра Марцінавіча Хадыкі: да 115-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта і перакладчыка (1905–1940).
- “Кузьма Чорны” – віртуальны раздзел, прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху Кузьмы Чорнага: да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, драматурга і перакладчыка (1900–1944).
- “Уладзімір Дубоўка” – віртуальны раздзел, прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху Уладзіміра Дубоўкі: да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, мовазнаўцы, перакладчыка, літаратурнага крытыка (1900 ці 1901 – 1976).
- “Ян Скрыган” – віртуальны раздзел, прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху Янкі Скрыгана: да 115-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, крытыка, стваральніка беларускага нарыса як новага літаратурнага жанру (1905–1992).
- “Андрэй Іванавіч Александровіч” – віртуальны раздзел, прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху Андрэя Александровіча: да 115-годдзя з дня нараджэння беларускага – паэта, публіцыста, дзіцячага пісьменніка, перакладчыка, аднаго з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання “Маладняк” (1906–1963).
- “Змітрок Бядуля” – віртуальны раздзел, прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху Змітрака Бядулі (Самуіла Яфімавіча Плаўніка): да 135-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, мовазнаўца (1886–1941).
- “Міхась Зарэцкі” – віртуальны раздзел, прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху Міхася Зарэцкага (Міхаіла Яўхімавіча Касянкова): да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, крытыка (1901–1937).
- “Алесь Гурло” – віртуальны праект, прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху Алеся (Аляксандра Кандратавіча) Гурло: да 130-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, перакладчыка (1892–1938).
- “Язэп Пушча” – віртуальны раздзел, прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху Язэпа Пушчы (Іосіфа Паўлавіча Плашчынскага): да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, крытыка, перакладчыка (1902–1964).
- “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны” – віртуальны праект, прысвечаны агляду беларускіх газет 100-гадовай даўніны.
- "Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.": віртуальная выстаўка знаёміць з хронікай гістарычных падзей 1917–1922 гг. і кантэнтам аднайменнага мультымедыйнага выдання, на якім размешчаны электронныя копіі каля 2 400 нумароў газет, што выходзілі ў адзначаны перыяд на тэрыторыі сучаснай Беларусі ці ў іншых гарадах, якія мелі гістарычнае значэнне для краіны – Вільні, Віцебску, Гродне, Магілёве, Мінску, Маскве, Оршы, Смаленску і інш.
2018 г.
- "Культура Беларусі ў дысертацыйных даследаваннях 2001–2017 гг.": да Дня беларускай навукі.
- “Адысея Саламеі Русецкай: ад Стамбула да Пецярбурга (да 300-годдзя з дня нараджэння наваградскай лекаркі)”, праект, які уяўляе сабой віртуальную вандроўку па гарадах і краінах, дзе падарожнічала Саламея. Гэта Стамбул, Вена, Нясвіж, Санкт-Пецярбург, Кіеў, Рыга і іншыя. У аснову пакладзены мемуары Саламеі Русецкай “Рэха, на свет пададзенае, заняткаў, падарожжа і жыцця майго авантураў…”. Юбілей нашай знакамітай зямлячкі быў уключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2018 год.
- “Палкаводцы і военачальнікі Першай сусветнай вайны – ураджэнцы Беларусі”: віртуальны праект, які прымеркаваны да 100-годдзя з дня заканчэння Першай сусветнай вайны, – новы раздзел існуючага на партале віртуальнага праекта “Беларусь у Першай сусветнай”. У праекце прадстаўлена біяграфічная інфармацыя аб 33 военачальніках, даецца гістарычная даведка пра баявыя фарміраванні, якія яны ўзначальвалі. Некаторыя таленавітыя палкаводцы выступалі ў ролі ваенных пісьменнікаў і журналістаў, з іх творчасцю таксама знаёміць рэсурс. У якасці дадатку прадстаўлена падборка энцыклапедычных, біяграфічных і біябібліяграфічных выданняў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія змяшчаюць інфармацыю па тэме. Прэзентацыя праекта адбылася 8 лістапада 2018 г. у рамках адкрыцця выстаўкі “Беларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг.”
2017 г.
- “Асоба. Прафесіянал. Чалавек”: віртуальны праект-прэзентацыя, прысвечаны жыццю і дзейнасці І.Б. Сіманоўскага (1892–1967). Да 125-гадовага юбілею першага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
2016 г.
2015 г.
2014 г.
- "Беларусь у Першай сусветнай": віртуальны праект, прымеркаваны да 100-годдзя пачатку вайны, якая па сваіх маштабах і выніках не мела роўных ва ўсёй папярэдняй гісторыі чалавецтва. У аснове праекта – матерыялы з фондаў бібліятэкі: кнігі, часопісы, выяўленчыя дакументы 1914–1947 гг. Было алічбавана каля 70 выданняў аб’ёмам звыш 10 тыс. старонак тэкставага матэрыялу, каля 150 выяў – ілюстрацыі, паштоўкі, фота і літаграфіі. Асаблівую цікавасць прадстаўляе падборка твораў мастацкай літаратуры беларускіх аўтараў, многія з якіх былі ўдзельнікамі і сведкамі тых трагічных падзей.
- “Хакей у свеце”. З 9 па 25 мая 2014 г., у Год гасціннасці, Беларусь прымала 78-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. Па матэрыялах з фондаў бібліятэкі і адкрытых інтэрнэт-крыніц было падрыхтавана слайд-шоў “Хакей у свеце”, прысвечанае гэтаму віду спорту.
- “Вялікдзень у Беларусі”. Праект, у якім раскрываюцца велікодныя традыцыі, абрады, гульні і забавы беларусаў, апісваюцца асаблівасці велікоднай кухні, прыводзяцца рэцэпты святочных страў. Асаблівая ўвага адведзена тэме Вялікадня ў творах беларускай літаратуры.
2013 г.
- "Віртуальнае падарожжа з Янкам Маўрам": праект, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, пачынальніка прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай дзіцячай літаратуры. Творы Янкі Маўра дазваляюць чытачу пабываць у экзатычных куточках Зямлі, а таксама наведаць найпрыгажэйшыя мясціны Беларусі. Праект дапамагае ажыццявіць віртуальнае падарожжа па Новай Гвінеі (аповесць "У краіне райскай птушкі"), Вогненнай Зямлі (аповесць "Сын вады"), востраве Ява (раман "Амок") і беларускім Палессі (аповесць "Палескія рабінзоны").
2012 г.
- "Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас: да 130-годдзя з дня нараджэння"
Віртуальны праект дае магчымасць пазнаёміцца з біяграфіямі народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа і іх творчай спадчынай. Рэалізавана магчымасць забяспечыць аддалены доступ карыстальнікаў да твораў, апублікаваных у перыядычных выданнях, а таксама першых прыжыццёвых выданняў класікаў, што захоўваюцца ў фондах бібліятэкі. Размешчаны гуказапісы з выступленнямі Янкі Купалы і Якуба Коласа, гуказапісы іх твораў у выкананні вядомых артыстаў, а таксама гуказапісы музычных кампазіцый на вершы беларускіх майстроў слова, прадстаўлены ілюстрацыі вядомых беларускіх мастакоў да іх твораў. Матэрыялы праекта прадстаўлены на беларускай, рускай і англійскай мовах.
- "1812 год у гісторыі Беларусі"
У віртуальным праекце адлюстраваны падзеі 1812 г. на тэрыторыі Беларусі ў беларускіх і замежных дакументальных крыніцах, якія змяшчаюць выданні ўдзельнікаў і сучаснікаў ваенных падзей 1812 г., найбольш значныя кнігі, прымеркаваныя да 100-годдзя і 200-годдзя вайны 1812 г., а таксама працы сучасных даследчыкаў, прысвечаныя тэме ваенных падзей 1812 г. на Беларусі. У віртуальнай галерэі сабраны алічбаваныя копіі работ Геса П., Верашчагіна В.В., Красоўскага М.П. (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі); Фабера дзю Фора Х.В. (з фондаў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі, ЗША), а таксама мастакоў XIX ст. (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Францыі). Прадстаўлены агляд помнікаў і памятных мясцін, звязаных з падзеямі вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі, хроніка мерапрыемстваў да 200-годдзя ваенных падзей 1812 г., электронная калекцыя кніг І.Х. Каладзеева з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Матэрыялы праекта прадстаўлены на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай.
Выдавецкая дзейнасць
Публікацыі супрацоўнікаў аддзела