Гісторыя
Нацыянальная бібліятэка Беларусі мае даўнія традыцыі ў галіне бібліяграфіі. Аб тым, што бібліяграфічная дзейнасць з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў бібліятэкі, сведчыць той факт, што з самага пачатку яе стварэння ў 1922 г. у структуры бібліятэкі былі Рэспубліканская кніжная палата і Беларускае бібліяграфічнае бюро, з 1932 г. бібліятэка была рэарганізавана ў Дзяржаўную бібліятэку і Бібліяграфічны інстытут БССР. Разам з тым бібліяграфічная дзейнасць бібліятэкі, накіраваная на развіццё нацыянальнай, навукова-дапаможнай і рэкамендацыйнай бібліяграфіі, ажыццяўлялася рознымі структурнымі падраздзяленнямі. Яшчэ ў 1930-я гады ў аддзеле беларускай літаратуры і бібліяграфіі бібліятэкі праводзілася работа ў галіне рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі; была створана асобная група па складанні рэкамендацыйных бібліяграфічных дапаможнікаў. У 1961 г. у бібліятэцы быў створаны навукова-бібліяграфічны аддзел. У 1968 г. з аддзела вылучыўся даведачна-бібліяграфічны і інфармацыйны аддзелы. З 1978 г. навукова-бібліяграфічны аддзел стаў называцца аддзелам рэкамендацыйнай бібліяграфіі, і праца ў ім цалкам засяродзілася на стварэнні рэкамендацыйнай бібліяграфіі. У 1988 г. на базе аддзела рэкамендацыйнай бібліяграфіі і сектара зводнага каталога аддзела беларускай літаратуры і бібліяграфіі быў утвораны навукова-бібліяграфічны аддзел з сектарамі навукова-дапаможнай і рэкамендацыйнай бібліяграфіі. Са студзеня 2006 г. ён стаў называцца аддзелам праблемна-арыентаванай інфармацыйнай прадукцыі і ўвайшоў у склад інфармацыйнага цэнтра бібліятэкі. У студзені 2009 г. аддзел быў рэарганізаваны ў навукова-даследчы аддзел бібліяграфіі.
Дзейнасць
Дзейнасць аддзела накіравана на фарміраванне бібліяграфічных рэсурсаў ў галіне рэтраспектыўнай нацыянальнай і спецыяльнай бібліяграфіі, фактаграфічных, камбінаваных баз даных беларусазнаўчай тэматыкі; навукова-даследчую і навукова-метадычную дзейнасць у галіне бібліяграфазнаўства; каардынацыю дзейнасці структурных падраздзяленняў бібліятэкі і бібліятэк краіны, інфармацыйных устаноў па стварэнні інфармацыйнай прадукцыі, у тым ліку бібліяграфічнай.
Асноўныя функцыі аддзела:
Структура і штат
Загадчык аддзела: Маліноўская Алена Мікалаеўна
Тэл.: (8 017) 293 28 26 (унутр. 78 26)
E-mail: malinovskaya@nlb.by
Пам. 221
1. Сектар рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі
Заг. сектара: Струц Наталля Васільеўна
Тэл.: (8 017) 293 28 09 (унутр. 78 09)
Пам. 215
2. Сектар фарміравання інфармацыйнай прадукцыі
Заг. сектара:
Тэл.: (8 017) 293 28 27 (унутр. 78 27)
E-mail:
Пам. 208
3. Сектар краязнаўства і праектнай работы
Заг. сектара: Лагош Таццяна Іванаўна
Тэл.: (8 017) 293 28 28 (унутр. 78 28)
Пам. 216
Выдавецкая дзейнасць аддзела (з 2004 г.)