Адным з важных напрамкаў навуковай работы аддзела, што патрабуе пастаяннай увагі, з’яўляецца садзейнічанне развіццю і ўдасканаленню нарматыўна-прававой базы ў галіне бібліятэчнай справы, стварэнне аптымальна камфортных умоў арыентацыі ў прававой прасторы для бібліятэк рэспублікі ўсіх узроўняў і ведамстваў.
Спецыялісты аддзела рэалізуюць пастаўленую перад імі задачу, удзельнічаючы ў распрацоўцы профільных заканадаўчых актаў, палажэнняў, інструкцый; у мадэрнізацыі айчынных і міждзяржаўных стандартаў па бібліятэчнай дзейнасці; падрыхтоўцы экспертных заключэнняў, заўваг і рэкамендацый па комплексе заканадаўчых і нарматыўных актаў краіны; ажыццяўляюць кансалтынгавае забеспячэнне па пытаннях нарматыўнай прававой рэгламентацыі дзейнасці бібліятэк.
У полі зроку супрацоўнікаў аддзела – апрацоўка пакета лакальных нарматыўных дакументаў, што рэгламентуюць дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, распрацоўка стратэгіі развіцця бібліятэкі, падрыхтоўка зводных планаў і справаздач аб рабоце бібліятэкі.