ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваПрафесіяналізацыя бібліятэчных кадраў рэспублікі

Прафесіяналізацыя бібліятэчных кадраў рэспублікі

Прафесіяналізацыя бібліятэчных кадраў, удасканаленне сістэмы павышэння кваліфікацыі і прафесійнай адаптацыі бібліятэчных спецыялістаў усіх сістэм і ведамстваў з’яўляецца адным з найважнешых напрамкаў навукова-метадычнай работы аддзела. Супрацоўнікамі НДА бібліятэказнаўства распрацоўваецца праблематыка канферэнцый, круглых сталоў, семінараў-практыкумаў, у арганізацыі і правядзенні якіх яны прымаюць непасрэдны ўдзел. Высокі прафесійны патэнцыял спецыялістаў аддзела задзейнічаны ў экспертнай ацэнцы шматузроўневых матэрыялаў розных устаноў, у тым ліку галіновых стандартаў, бібліятэчных праектаў, мэтавых праграм, дысертацый, навуковых прац аспірантаў, магістрантаў і дыпломнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і інш. Інтэлектуальная прадукцыя, падрыхтаваная аддзелам, выкарыстоўваецца ўсімі бібліятэкамі рэспублікі незалежна ад ведамаснай прыналежнасці. Супрацоўнікі чытаюць лекцыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (БДУКіМ), Інстытуце культуры Беларусі, Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы (РІВШ), выступаюць з дакладамі і кансультацыямі на міжнародных, рэспубліканскіх, абласных канферэнцыях і семінарах, удзельнічаюць у круглых сталах. Супрацоўнікі аддзела актыўна выступаюць у сродках масавай інфармацыі, што пацвярджае вялікі пералік публікацый як у айчынным, так і замежным друку.
 
Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты