ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваСектар сацыялагічных і маркетынгавых даследаванняў

Сектар сацыялагічных і маркетынгавых даследаванняў

Работа сектара шматпланавая і накіравана на арганізацыю і правядзенне сацыялагічных даследаванняў у галіне бібліятэчнай справы, маркетынгавых даследаванняў рынку інфармацыйных прадуктаў і паслуг каардынацыю навукова-даследчай дзейнасці бібліятэк рэспублікі і ўдзел у міжнародных навуковых праектах; удзел у распрацоўцы стратэгічных планаў развіцця Бібліятэкі; ажыццяўленне супрацоўніцтва з айчыннымі і замежнымі навукова-даследчымі і інфармацыйнымі ўстановамі; аказанне кансалтынгавых паслуг бібліятэкам усіх сістэм і ведамстваў па напрамках дзейнасці аддзела.

Прыярытэтам працы сектара з’яўляецца арганізацыя і правядзенне сацыялагічных і маркетынгавых даследаванняў з выкарыстаннем усяго спектра колькасных і якасных метадаў. У залежнасці ад пастаўленых перад даследчыкамі мэтаў і задач могуць быць выкарыстаны адначасова некалькі метадаў для забеспячэння найлепшага выніку ў кожным пэўным выпадку.

Тэхнічныя магчымасці і рэсурсы сектара дазваляюць арганізоўваць і праводзіць даследаванні рэспубліканскага маштабу, вынікі якіх кладуцца ў аснову прыняцця ўпраўленчых рашэнняў у галіне дзяржаўнай падтрымкі прыярытэтных напрамкаў развіцця бібліятэк рэспублікі, накіраваныя на распрацоўку прагнозу развіцця галіны.

Асноўныя прынцыпы працы сектара – надзейнасць, пэўнасць, аператыўнасць – рэалізуюцца на ўсіх этапах правядзення даследавання.

Высокая якасць работы забяспечваецца высокакваліфікаванай камандай спецыялістаў. Супрацоўнікі сектара маюць вышэйшую адукацыю ў галіне маркетынгу і сацыялогіі, бібліятэчнай справы, валодаюць сучаснымі методыкамі правядзення навуковых даследаванняў. Успрымальнасць да інавацый у прадметнай сферы дазваляе ім пастаянна ўдасканальваць і павышаць эфектыўнасць сваёй працы.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты