ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел кнігазнаўстваПраектная дзейнасць

Праектная дзейнасць

Праекты навуковага і прыкладнога характару, рэалізаваныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі:

1. "Беларуская і руская літаратура. У дапамогу навучэнцам". Электронны інфармацыйны рэсурс змяшчае поўныя тэксты звыш 400 паэтычных, празаічных і драматычных твораў беларускай і рускай літаратуры, створаных на працягу тысячагоддзя развіцця пісьменства на беларускіх і расійскіх землях: з часоў Сярэдневякоўя да сярэдзіны ХХ ст.

2. "Сапегіяна: кніжны збор роду Сапег". Электроннае выданне змяшчае матэрыялы па гісторыі кніжных збораў роду Сапег – аднаго з найбольш знакамітых магнацкіх родаў у гісторыі Беларусі, які зрабіў значны ўплыў на развіццё айчыннай культуры.

3. "Автографы выдающихся деятелей французской культуры". Нацыянальная бібліятэка Беларусі мае ўнікальную калекцыю выданняў з аўтографамі аўтараў. Для гэтага электроннага рэсурсу былі адабраны 66 кніг, выдадзеных у Францыі ў канцы XIX – першай палове XX ст.

4. "Библиотека Хрептовичей". Сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У.І. Вярнадскага па захаванні і выкарыстанні кніжнага збору роду Храптовічаў. Электроннае выданне змяшчае матэрыялы па гісторыі бібліятэкі Храптовічаў у Шчорсах – аднаго з найбуйнейшых прыватных кніжных збораў Беларусі XVIII–XIX стст. Прадстаўлены паўнатэкставыя электронныя копіі апісанняў і найбольш каштоўных выданняў, якія захаваліся.

5. "Подпольная партизанская печать Беларуси". Электроннае выданне, прысвечанае 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўляе электронныя копіі выданняў падпольнага і партызанскага друку, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Музея Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Складаецца з трох раздзелаў: лістоўкі, часопісы, газеты.

6. "Radziviliana: дакументальныя помнікі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: іканаграфія Радзівілаў". Электроннае выданне змяшчае паўнатэкставую электронную копію знакамітага альбома гравюр з партрэтамі роду Радзівілаў "Icones Familiae Ducalis Radzivilianae", апублікаванага ў 1875 г.

7. Факсімільнае аднаўленне беларускага рукапісу XVI стагоддзя "Слуцкае Евангелле". "Слуцкае Евангелле" – унікальны рукапісны помнік XVI стагоддзя. Гэта адна з самых вялікіх праваслаўных святынь Беларусі, якая па праву лічыцца сімвалам духоўнага адраджэння нацыі. На CD-ROM прадстаўлены матэрыялы сумеснага навуковага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі "Слуцкае Евангелле (XVI ст.) як помнік моўнай спадчыны беларускага народа", выкананага па гранце Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.

8. Факсімільнае выданне "Аристотелевы врата". Гэта сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сачыненне, арыгінал якога належыць арабскай літаратуры X–XI стст., вядома на Русі з XVI ст. У XIII ст. выданне было перакладзена на лацінскую і многія еўрапейскія мовы. "Вратами" ў гэтай кнізе называюцца яе падраздзелы, раздзелы і часткі. Яны ўяўляюць сабой шэраг карысных жыццёвых парад, якія нібыта даваў Арыстоцель свайму вучню Аляксандру Македонскаму, і апавядаюць пра розныя тайныя навукі, у тым ліку пра астралогію, медыцыну, фізіягноміку. "Аристотелевы врата" чыталіся аж да XIX ст.

9. "Radziviliana: дакументальныя помнікі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі". Дыск змяшчае паўнатэкставыя электронныя копіі выданняў XVII–XVIII стст. прадстаўнікоў роду Радзівілаў: знакаміты твор Мікалая Хрыстафора Сіроткі "Перегринация" на лацінскай, польскай і рускай мовах; "Камедыі і трагедыі" Урсулы Радзівіл; навуковыя артыкулы, прысвечаныя гэтым творам.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты