ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьСацыякультурны цэнтр

Сацыякультурны цэнтр

Начальнік сацыякультурнага цэнтра:
Букач Радміла Мікалаеўна

Тэл.: (8 017) 368 97 25, (8 017) 293 28 03 (унутр. 78 03)
E-mail: bukach@nlb.by
Пам. 320
Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб – па серадах з 15.00 да 16.00.

Мэтай дзейнасці сацыякультурнага цэнтра з’яўляецца фарміраванне і задавальненне інфармацыйна-асветніцкіх, культурна-творчых, аздараўленчых запатрабаванняў карыстальнікаў бібліятэкі і яе персаналу.

Для дасягнення пастаўленай мэты вырашаюцца наступныя задачы:

  • прапаганда мастацкай і кніжнай спадчыны;
  • правядзенне адукацыйна-асветніцкіх праграм;
  • папулярызацыя кнігі і гісторыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • арганізацыя PR-кампаній;
  • правядзенне культурна-масавых і карпаратыўных мерапрыемстваў;
  • арганізацыя экскурсійнай дзейнасці;
  • распрацоўка і ажыццяўленне праектаў міжнароднага развіцця;
  • міжнародная праектная дзейнасць;
  • арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай работы і прапаганда здаровага ладу жыцця.

Асноўнымі элементамі сацыякультурнага цэнтра з’яўляюцца:

  • цэнтр міжнародных сустрэч і перагавораў, які складаецца з комплексу залаў і памяшканняў для правядзення самітаў, сустрэч на вышэйшым дзяржаўным узроўні (Авальная і Круглая залы, Міжнародны прэс-цэнтр, офіс Прэзідэнта);
  • канферэнц-зала;
  • зала адукацыйных тэхналогій;
  • комплекс мастацкіх галерэй;
  • музей кнігі;
  • дзіцячы пакой;
  • фізкультурна-аздараўленчы комплекс;
  • аглядная пляцоўка.

Прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці сацыякультурнага цэнтра з’яўляюцца: культурна-відовішчная, галерэйна-выставачная, музейная, міжнародная, экскурсійная, рэкламная, фізкультурна-аздараўленчая работа.

Усе напрамкі сацыякультурнай дзейнасці знаходзяцца ў цесным узаемадзеянні, дапаўняючы адзін аднаго і забяспечваючы адзіны вынік.

Штогод сацыякультурным цэнтрам праводзіцца каля 200 мерапрыемстваў, сярод якіх акцыі сацыякультурнай і сацыяпалітычнай тэматыкі, сустрэчы з навуковай і творчай інтэлігенцыяй, мерапрыемствы навукова-тэарэтычнага і навучальнага напрамкаў (канферэнцыі, форумы, семінары і інш.), канцэртна-відовішчныя праграмы, мастацкія і кніжныя выстаўкі, музычна-мастацкія і літаратурныя вечары, цырымоніі ўручэння калекцый і прэзентацыі кніг, культурна-вольныя, інфармацыйна-пазнавальныя, фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы.

З мэтай азнаямлення жыхароў рэспублікі з унікальным архітэктурным будынкам і дэман­страцыі інфармацыйных магчымасцей Нацыянальную бібліятэку штогод наведваюць каля 100 тыс. чалавек.

На базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзяць міжнародныя пасяджэнні на вышэйшым дзяржаўным узроўні, у тым ліку з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі. Сярод іх – пасяджэнне міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС і Савета калектыўнай бяспекі, XXIII пасяджэнне Міжурадавага савета па супрацоўніцтве ў будаўнічай дзейнасці СНД, VII сесія Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў – удзельніц СНД, візіт Кіраўнікоў урадаў дзяржаў – удзельніц СНД, саміт Савета Кіраўнікоў дзяржаў – удзельніц СНД і інш.

У рамках работы мастацкіх галерэй сацыякультурным цэнтрам арганізуюцца мастацкія рэспубліканскія і міжнародныя выстаўкі, фестывалі і вернісажы, сярод якіх "Прысвячэнне Беларусі", "Арт-крок", Міжнародны феcтываль пейзажа, прысвечаны В.К. Цвірку, "Homo pulcher", "Спасціжэнне міфа", "Чалавек і кола", фестываль лічбавага мастацтва "Terra Nova", выстаўка графікі "Арт-лінія" і інш. Новым аспектам галерэйна-выставачнай дзейнасці з’яўляецца арганізацыя і правядзенне літаратурна-мастацкіх вечарын з аўтарамі – удзельнікамі мастацкіх праектаў.

Сацыякультурнае жыццё бібліятэкі насычана арганізацыяй і правядзеннем мноства тэматычных кніжных выставак, акцый, цырымоній уручэння калекцый і прэзентацый кніг, прысвечаных асноўным дзяржаўным і міжнародным падзеям і святам, знамянальным датам і юбілеям.

У рамках сацыякультурнага міжнароднага супрацоўніцтва ў бібліятэцы штогод праходзяць Дні культуры народаў, на якіх экспануюцца кніжныя, мастацкія і фотавыстаўкі. У бібліятэцы праходзілі выстаўкі такіх краін, як Ізраіль, Грэцыя, Казахстан, Расія, Літва, ЗША, Германія, Францыя, Кітай, Славакія, Чэхія і інш.

З мэтай стварэння спрыяльнага сацыяльна-псіхалагічнага клімату ў калектыве, выяўлення і падтрымання творчых здольнасцей і ініцыятыў супрацоўнікаў бібліятэкі СКЦ рэалізуе комплекс карпаратыўных мерапрыемстваў па наступных напрамках:

  • культурна-масавыя мерапрыемствы (правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных святочным датам і юбілеям, арганізацыя творчых вечароў і конкурсаў, экскурсійных паездак);
  • інфармацыйна-асветніцкія і адукацыйныя праграмы (правядзенне тэматычных сустрэч з дзеячамі культуры, навукі і мастацтва, арганізацыя навучальных і развівальных трэнінгаў для супрацоўнікаў НББ на аснове існуючых запытаў у сферы прафесійнага і асобаснага росту);
  • спартыўна-масавыя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы: арганізацыя заняткаў з улікам спартыўных інтарэсаў і захапленняў супрацоўнікаў – баскетбол, валейбол, футбол, тэніс, аэробіка, шэйпінг, шахматы, атлетызм і інш.; удзел у спартыўных святах і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах НББ, горада, рэспублікі; прадастаўленне лячэбна-аднаўленчых паслуг (саўна, салярый, водныя працэдуры і інш.).
Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты