Аддзел культурна-відовішчнай дзейнасці
Агульныя звесткі
Аддзел культурна-відовішчнай дзейнасці ажыццяўляе сваю дзейнасць у мэтах задавальнення і фарміравання культурных, вольначасавых і творчых запатрабаванняў наведвальнікаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Дзейнасць
Асноўнымі прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці аддзела з’яўляюцца:
Інфармацыйна-асветніцкая работа:
- папулярызацыя лепшых дасягненняў нацыянальнай і сусветнай культуры і мастацтва;
- правядзенне рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцый, фестываляў, конкурсаў, свят і іншых мерапрыемстваў, звязаных з паказам і прапагандай дасягненняў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь і замежных краін.
Культурна-творчая работа:
- азнаямленне наведвальнікаў бібліятэкі з народнымі традыцыямі і абрадамі;
- фарміраванне і развіццё традыцый у бібліятэцы (фестывалі, масавыя святы, тэматычныя вечары);
- выяўленне і развіццё творчых здольнасцей супрацоўнікаў бібліятэкі, арганізацыя ўмоў для іх сацыялізацыі і культурнай асветы;
- падтрыманне творчых ініцыятыў супрацоўнікаў бібліятэкі.
Культурна-забаўляльная работа:
- стварэнне і паказ спектакляў, канцэртаў і іншых мастацкіх мерапрыемстваў, арганізацыя творчых узаемадзеянняў з установамі культуры, творчымі саюзамі і вядучымі калектывамі рэспублікі, арганізацыямі культуры Беларусі, з камерцыйнымі арганізацыямі;
- арганізацыя вольнага часу наведвальнікаў і супрацоўнікаў бібліятэкі, эфектыўнае выкарыстанне ў гэтых мэтах сродкаў культуры, навукі, мастацтва, кіно, радыё, тэлебачання, масавых і індывідуальных форм культурна-вольнай работы.
Структура і штат
Заг. аддзела: Башкірава Наталля Уладзіміраўна
Тэл.: (8 017) 293 29 99 (унутр. 79 99)
E-mail: kultura@nlb.by
Пам. 109
Сектар тэхнічнага абслугоўвання гука- і святлопастановачнага абсталявання
Заг. сектара: Бандаронак Дзяніс Аляксандравіч
Тэл.: (8 017) 293 29 25 (унутр. 79 25)
Спецыялісты сектара:
Тэл.: (8 017) 293 29 29, 293 25 56, 293 25 57 (унутр. 79 29, 75 56, 75 57)
Спецыялісты аддзела:
Тэл.: (8 017) 293 25 56 (унутр. 75 56, 71 12)
Пам. 116