ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьВыдавецкі аддзел

Выдавецкі аддзел

Агульныя звесткі

Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел быў утвораны 1 ліпеня 1961 г. Ён павінен быў выдаваць “Летапіс беларускага друку” і штомесячны бюлетэнь “Новыя кнігі Беларусі”. Акрамя таго, друкаваліся матэрыялы навукова-практычных семінараў бібліятэчных работнікаў, метадычныя дапаможнікі, разнастайныя бібліяграфічныя паказальнікі.

У 1964 г. функцыі рэдакцыйна-выдавецкага аддзела былі перададзены Беларускай кніжнай палаце, што ўваходзіла ў склад бібліятэкі.

У 1977 г. у сувязі з утварэннем у сістэме Дзяржкамдруку Дзяржаўнай кніжнай палаты БССР і выдзяленнем яе са складу бібліятэкі рэдакцыйна-выдавецкі аддзел становіцца самастойным структурным падраздзяленнем Дзяржбібліятэкі БССР імя У.І. Леніна.

Дзейнасць аддзела значна пашырылася: друкуюцца інфармацыйныя матэрыялы міжнародных навуковых канферэнцый, прысвечаных праблемам бібліятэказнаўства, выдаюцца аналітычныя агляды па праблемах культурнага развіцця рэспублікі. У 1990-я гады рэдакцыйна-выдавецкі аддзел першы ў бібліятэцы перайшоў на рэжым аўтаматызацыі вытворчых працэсаў.

У верасні 2005 г. рэдакцыйна-выдавецкі аддзел і аддзел друку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі аб’яднаны ў адно структурнае падраздзяленне – выдавецкі аддзел.

Дзейнасць

Аддзел ажыццяўляе выдавецкую і паліграфічную дзейнасць, накіраваную на падрыхтоўку і выпуск навукова-дапаможнай бібліяграфіі, інфармацыйных, навукова-метадычных матэрыялаў у галіне бібліятэчнай справы, бібліяграфіі, кнігазнаўства і сумежных навук.

Мэтай стварэння і дзейнасці рэдакцыі перыядычных выданняў і выданняў з працягам з’яўляецца выпуск часопіса “Бібліятэчны свет” у адпаведнасці з узгодненымі рэдакцыйнай калегіяй патрабаваннямі. Для выканання гэтай мэты рэдакцыя ажыццяўляе збор інфармацыі, стратэгічнае і бягучае планаванне выпуску часопіса, падрыхтоўку інфармацыйных матэрыялаў, поўны цыкл падрыхтоўкі перад друкам выпуску часопіса.

Функцыі:

  • забеспячэнне патрэб Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рэдакцыйна-выдавецкай і паліграфічных работах;
  • фарміраванне тэматычнага плану выпуску выдавецкай прадукцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • літаратурнае, мастацкае і тэхнічнае рэдагаванне;
  • пераклады дакументаў з рускай на беларускую мову і наадварот;
  • падрыхтоўка да выпуску друкаваных і электронных выданняў;
  • выкананне друкарскіх, паслядрукарскіх работ;
  • работа з заказчыкамі выдавецкай і паліграфічнай прадукцыі.

Структура і штат

Заг. аддзела: Калістратава Вікторыя Віктараўна
Тэл.: (8 017) 293 28 10 (унутр. 78 10), факс: (8 017) 368 97 23
E-mail: edit@nlb.by
Пам. 075

У структуры аддзела вылучаны:

1. Сектар рэдакцыйна-выдавецкай работы
Заг. сектара: Шарпіла Аксана Валер'еўна
Тэл.: (8 017) 293 28 21 (унутр. 78 21)
E-mail: redactor@nlb.by
Пам. 077

2. Сектар падрыхтоўкі да друку
Заг. сектара: Макарэвіч Дзяніс Вітальевіч
Тэл.: (8 017) 293 28 11 (унутр. 78 11)
E-mail: izdatreklama@nlb.by
Пам. 076

3. Сектар лічбавага друку
Заг. сектара: Грабун Віталь Уладзіміравіч
Тэл.: (8 017) 293 27 60 (унутр. 77 60)
Пам. 066

4. Сектар выпуску прадукцыі
Заг. сектара: Прохарчык Ульяна Яўгенаўна
Тэл.: (8 017) 293 28 13 (унутр. 78 13)
E-mail: postpress@nlb.by
Пам. 069

5. Сектар стварэння мультымедыйных рэсурсаў
Заг. сектара: Грышаль Андрэй Аляксандравіч
Тэл.: (8 017) 293 28 05 (внутр. 78 05)
Пам. 058

6. Рэдакцыя перыядычных выданняў і выданняў з працягам
Галоўны рэдактар: Кірухіна Людміла Генадзьеўна
Тэл.: (8 017) 368 97 75 (унутр. 79 96)
E-mail: kiryukhina@nlb.by

Вядучы рэдактар: Люцко Наталія Міхайлаўна
Тэл.: (8 017) 368 97 75 (унутр. 79 96)

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты