ГалоўнаяПра бiблiятэкуУзнагароды і падзякі бібліятэцыУзнагародыУзнагароды 2017

Узнагароды 2017

  dyplom.jpg Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за працу па факсімільным аднаўленні і папулярызацыі кніжнай спадчыны Францыска Скарыны

Грамата Першамайскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА “Белая Русь” Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі за лепшую пярвічную арганізацыю па выніках 2017 г.

Памятны знак "Бібліятэчная асамблея Еўразіі – 25 гадоў" Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі за асаблівы ўклад у развіццё культурных і міжбібліятэчных сувязей краін Садружнасці

Ганаровая грамата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Матульскаму Раману Сцяпанавічу за шматгадовую плённую дзейнасць, значны ўклад у развіццё навуковых даследаванняў у галіне бібліятэчнай справы і ў сувязі з 95-годдзем заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Ганаровая грамата Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Матульскаму Раману Сцяпанавічу за актыўнае садзейнічанне органам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і ўнутраным войскам МУС Рэспублікі Беларусь у вырашэнні задач па забеспячэнні аховы правапарадку пры правядзенні грамадска-палітычных і культурна-масавых мерапрыемстваў, эфектыўнае ўзаемадзеянне ў пытаннях сацыякультурнай работы, павышэнне іміджу органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, а таксама напярэдадні 95-годдзя з дня заснавання дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”

Ганаровая грамата Першамайскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА “Белая Русь” Матульскаму Раману Сцяпанавічу за актыўную жыццёвую пазіцыю, ініцыятыўнасць, вялікі асабісты ўклад у дзейнасць рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”

Ганаровая грамата Міністра культуры і спорту Рэспублікі Казахстан Матульскаму Раману Сцяпанавічу за значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы і актыўны ўдзел у рабоце міжнароднага сімпозіума “Чытацкая нацыя ў чытацкім свеце” ў рамках спецыялізаванай выстаўкі “АстанаЭКСПО-2017”.
Ганаровая грамата Мінскай гарадской арганізацыі РГА "Белая Русь" Матульскаму Раману Сцяпанавічу за актыўную жыццёвую пазіцыю, ініцыятыўнасць, вялікі ўклад у дзейнасць Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання "Белая Русь".
Грамата Мінскай гарадской арганізацыі ГА "БРСМ" Вішнеўскай Аляксандры Яўгеньеўне за добрасумленную працу, праяўленую ініцыятыву, высокі прафесіяналізм і актыўны ўдзел у мерапрыемствах па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.
Бібліятэкарам