Адказны за выпуск – Пшыбытка М.Г. Разгледжаны праблемы заканадаўчай базы бібліятэчнай практыкі, фарміравання інфармацыйных рэсурсаў і асаблівасцей захоўвання фондаў, арганізацыі інфармацыйна-бібліятэчнага і сацыякультурнага абслугоўвання карыстальнікаў, прымянення сучасных тэхналогій у стварэнні інфармацыйнай прадукцыі, распрацоўкі комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм, арганізацыі, правядзення і каардынацыі навуковых даследаванняў, прафесіяналізацыі бібліятэчных кадраў Беларусі і г.д. Прызначаны спецыялістам у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій, выкладчыкам, аспірантам і магістрантам, кіраўнікам органаў упраўлення культуры. Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |