Адказны за выпуск – Кірэева Г.У. Буквіца – вялікая прапісная літара, умела размаляваная і па-майстэрску аздобленая фарбамі з парашку з ізумрудаў і рубінаў – з’яўлялася творам мастацтва і ніколі не паўтаралася. Для афармлення буквіцы ў розныя перыяды выкарыстоўваліся разнастайныя матывы: геаметрычныя, раслінныя, з жывёламі і птушкамі, а таксама побытавыя. Напісанне літар славянскага алфавіта дае магчымасць пабачыць свет вачамі нашых продкаў і разам з тым здзівіцца іх бязмежнай таленавітасці і фантазіі. Для дадзенага камплекта адабраны буквіцы з рукапісаў, што захоўваюцца ў фондзе Нацыянальная бібліятэкі Беларусі. На паштоўках адлюстраваны не ўвесь алфавіт, а толькі некалькі літар, якія вылучаюцца сваім мастацкім аздабленнем. Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |