Адказны за выпуск – Кірэева Г.У. Зборнік змяшчае матэрыялы Х Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў “Кніжная культура Беларусі XVI – сярэдзіны XVIІ ст.: да 440-годдзя выдавецкай дзейнасці Мамонічаў”, якія прайшлі ў 2014 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Апублікаваны даклады вядомых спецыялістаў, прысвечаныя дзейнасці найбуйнейшай пры¬ватнай друкарні Вялікага Княства Літоўскага – друкарні Мамонічаў, выданні якой з’яўляюцца важнымі крыніцамі даследавання культуры Беларусі. У матэрыялах зборніка разгледжаны кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага XVI – сярэдзіны XVIІ ст., выдавецкая дзейнасць першадрукара Францыска Скарыны, Пятра Мсціслаўца і інш. Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |