Адказны за выпуск – Рысева Ж.С. Выданне знаёміць з асноўнымі кірункамі вызначэння парадку арганізацыі і правядзення нарміравання бібліятэчна-інфармацыйных працэсаў для планавання работы структурнага падраздзялення і справаздачы аб выкананай працы за пэўны перыяд, выдачы нарміраваных заданняў, разліку рабочага часу і колькасных паказчыкаў плана. Прызначана для кіраўнікоў і спецыялістаў тэхналагічных службаў і структурных падраздзяленняў бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў, выкладчыкаў, студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі навуковай арганізацыі працы. Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |