Адказны за выпуск – Градоўкіна І.У. Бібліяграфічныя паведамленні выбарачна дапаўняюцца анатацыямі, у якіх звяртаецца ўвага на гістарыч¬ны перыяд, геаграфічныя назвы або біяграфічныя звесткі. Усе беларусазнаўчыя матэрыялы знаходзяць адлюстраванне ў дапаможных паказальніках – персанальным, геаграфічным і прадметным, якія штогод змяшчаюцца ў апошнім нумары выдання. У якасці дадаткаў друкуюцца біяграфічныя спісы або агляды, прысвечаныя значным гістарычным падзеям і актуальным пытанням сучаснага развіцця Беларусі, “Беларускі каляндар, … год”, а таксама матэрыялы да юбілеяў выдатных дзеячаў краіны, шэрагу арганізацый і ўстаноў, што складаюць аснову эканомікі, культуры, навукі і асветы Беларусі. Прызначаны ў дапамогу прафесійнай дзейнасці работнікаў бібліятэк, іншых культурных і асветных устаноў, а таксама студэнтам, навучэнцам і ўсім неабыякавым да гісторыі, культуры і сучаснага жыцця сваёй краіны і тым, хто адчувае неабход¬насць аператыўна атрымліваць патрэбную інфармацыю для павышэння агульнай і прафесійнай адукацыі, самаадукацыі і арганізацыі вольнага часу. * Падпіска на часопіс праводзіцца па каталогу Белпошты “Газеты и журналы Республики Беларусь”. Індэксы выдання – 74972 (інд.), 749722 (вед.). Тэмы дадаткаў на 2014 г.:
Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |