![]() |
Адказны за выпуск – Суша А.А. Другое выданне электроннага рэсурса змяшчае больш за 400 класічных твораў беларускай і рускай літаратур, створаных на працягу тысячагоддзя развіцця прыгожага пісьменства на беларускіх і расійскіх землях: з часоў Сярэднявечча да сярэдзіны ХХ ст. Падбор тэкстаў літаратурных твораў ажыццяўляўся ў адпаведнасці з праграмамі па беларускай і рускай літаратурах для сярэдніх і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Для лепшага ўспрымання мастацкіх твораў і разумення эпохі, у якой яны былі створаны, тэксты суправаджаюцца якасным ілюстратыўным матэрыялам (партрэтамі тварцоў, вокладкамі выданняў, фрагментамі рукапісаў). Разлічана на выкладчыкаў літаратуры, навучэнцаў, абітурыентаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца беларускай і рускай літаратурамі. Аб’ём –130 Мб. Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы. |