![]() |
Адказны за выпуск – Кірэева Г.У. Метадычныя матэрыялы змяшчаюць асноўныя аспекты работы з кніжнымі помнікамі: выяўленне і крытэрыі ідэнтыфікацыі, бібліяграфічнае апісанне ў фармаце BELMARC, асаблівасці апісання экзэмпляра, захоўвання, захаванасці і доступу. У выданні размешчаны бібліяграфічны спіс найбольш значных публікацый па пытаннях гісторыі і тэорыі кнігі, методыкі работы з кніжнымі помнікамі. У якасці дадаткаў да метадычных матэрыялаў уключаны прыкладная структура профілю камплектавання фондаў, правілы абслугоўвання карыстальнікаў, узоры бібліяграфічных запісаў на рэдкія выданні і старадрукі. Метадычныя матэрыялы разлічаны на супрацоўнікаў бібліятэк і музеяў Беларусі, якія працуюць з кніжнымі помнікамі. Аб’ём – 100 Мб. Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы. |