Адказны за выпуск – Кузьмініч Т.В. На кампакт-дыску прадстаўлена бібліяграфічная інфармацыя і лічбавыя копіі памятных кніжак Магілёўскай губерні, якія змяшчаюць дакладныя статыстычныя і фактаграфічныя звесткі пра эканамічнае развіццё, прыродныя ўмовы, склад і заняткі насельніцтва; матэрыялы па гісторыі, фальклоры, археалогіі, этнаграфіі краю; тэксты нарматыўных прававых дакументаў мясцовай улады. Лічбавыя копіі памятных кніжак дапоўнены іншымі матэрыяламі, якія адлюстроўваюць падзеі храналагічнага перыяду, – даведачна-інфармацыйнымі, ілюстрацыйнымі, музычнымі. Прызначаны для навуковых работнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, супрацоўнікаў музеяў і архіваў, аматараў айчыннай гісторыі. Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |