![]() |
Адказны за выпуск Кірэева Г.У. Электроннае выданне, прысвечанае 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўляе электронныя копіі падпольнага і партызанскага друку, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Музея Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Складаецца з трох раздзелаў: лістоўкі, часопісы, газеты. Выданне будзе карысным для даследчыкаў, выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, студэнтаў, навучэнцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |