![]() |
Адказны за выпуск Гарбачова Л.В. Электроннае выданне прысвечана жыццю і творчай дзейнасці вядомага дыпламата, кампазітара, палітычнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага (1765–1833), 250-годдзе з дня нараджэння якога ўключана ў спіс юбілейных дат ЮНЕСКА на 2015 г. На дыску прадстаўлены бібліяграфічныя і фактаграфічныя матэрыялы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю М.К. Агінскага, а таксама электронная калекцыя выданняў, у тым ліку аўдыявізуальных, выяўленчых і архіўных дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі музычнай і тэатральнай культуры, іншых устаноў.
Разлічана на шырокае кола карыстальнікаў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай роднага краю. Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы. |