Адказны за выпуск Гарбачова Л.В.
Электроннае выданне прысвечана жыццю і творчай дзейнасці беларускага драматурга, байкапісца, празаіка, мовазнаўца, грамадскага дзеяча Кандрата Крапівы (1896–1991), 120-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца ў 2016 г. На дыску прадстаўлены бібліяграфічныя і фактаграфічныя матэрыялы, звязаныя з яго жыццём і дзейнасцю, а таксама электронная калекцыя выданняў, у тым ліку аўдыявізуальных, выяўленчых і архіўных дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і асабістага архіва ўнучкі пісьменніка А.І. Атраховіч. Разлічана на шырокае кола карыстальнікаў, якія цікавяцца нацыянальнай літаратурай, гісторыяй і культурай роднага краю. Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы. |