Метады аналізу залежаць ад віду даследавання, яго мэт і задач. Падчас аналізу робяцца высновы аб пацвярджэнні або адмаўленні гіпотэз, выяўляюцца сацыяльныя сувязі, тэндэнцыі, супярэчнасці, парадоксы, а магчыма, і новыя праблемы. На гэтым жа этапе афармляюцца вынікі даследавання. У якасці выніковых дакументаў сацыялагічных даследаванняў выступаюць справаздачы аб навукова-даследчай рабоце.
Справаздача афармляецца ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі ДАСТ да афармлення навуковых работ (ДАСТ 7.32-2001. СІБВС. Справаздача аб навукова-даследчай рабоце. Структура і правілы афармлення).