ГалоўнаяБiблiятэкарамНавуковыя даследаванні: методыка правядзенняПадрыхтоўчы этапІнструментарый даследавання

Інструментарый даследавання

Пасля таго, як даследчык вызначыўся з метадам збору інфармацыі, неабходна пачаць распрацоўку інструментарыя даследавання.

Пад інструментарыем сацыялагічнага даследавання разумеецца набор спецыяльных дакументаў (анкет, апытальных лістоў, картак назірання, кадзіравальных матрыц у кантэнт-аналізе і г.д.), з дапамогай якіх і ажыццяўляецца збор эмпірычнай інфармацыі пра аб’ект вывучэння.

Пры складанні інструментарыя неабходна выконваць правілы і прынцыпы яго канструявання. Напрыклад, калі гаворка ідзе пра анкету, неабходна ведаць асаблівасці розных відаў пытанняў, умець правільна іх фармуляваць і рацыянальна размяшчаць, каб атрымаць больш поўную і дакладную характарыстыку аб’екта вывучэння.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты