ГалоўнаяБiблiятэкарамНавуковыя даследаванні: методыка правядзенняПадрыхтоўчы этапВыбарка даследавання

Выбарка даследавання

Аб’ектам сацыялагічных даследаванняў з’яўляюцца звычайна розныя сацыяльныя супольнасці. Калі вывучаюцца ўсе індывіды дадзенай сукупнасці, тады можна гаварыць аб суцэльным даследаванні, калі ж толькі частка – аб выбарачным. Як правіла, сацыялагічныя даследаванні маюць выбарачны характар. Падставы, што дазваляюць пасля вывучэння часткі меркаваць аб цэлым, звязаны з імавернаснымі законамі.

Поўная сукупнасць аб’ектаў, што маюць адносіны да праблемы вывучэння, называецца генеральнай сукупнасцю.

Вызначэнне выбаркі патрабуе глыбокага аналізу і разумення генеральнай сукупнасці з боку даследчыка. Выбарка павінна будавацца па строга вызначаным правіле. У момант даследавання выбарачная сукупнасць павінна ўяўляць сабой мікрамадэль генеральнай сукупнасці. Інакш кажучы, неабходна максімальнае супадзенне структуры выбарачнай сукупнасці са структурай генеральнай сукупнасці па асноўных якасных прыметах. Для таго, каб гэтага дасягнуць, неабходна строга прытрымлівацца правілаў выбаркі.

Асноўнае патрабаванне, што прад’яўляецца да выбаркі, – гэта магчымасць перанясення, абагульнення вынікаў, атрыманых пры даследаванні, на ўсю генеральную сукупнасць, г.зн. яе рэпрэзентатыўнасць. Такім чынам, калі апытваецца вызначаная колькасць чытачоў бібліятэкі, то даныя, атрыманыя ў выніку апытання, адлюстроўваюць меркаванні ўсіх чытачоў бібліятэкі.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты