ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванні насельніцтва Інструкцыя аб парадку правядзення IV Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы па экалагічнай асвеце і інфармаванні насельніцтва ў 2006–2008 гадах

Інструкцыя аб парадку правядзення IV Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы па экалагічнай асвеце і інфармаванні насельніцтва ў 2006–2008 гадах

ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Мiнiстэрства
прыродных рэсурсаў
i аховы навакольнага асяроддзя
Рэспублiкi Беларусь,
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
i Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
27.06.2008 N 63/52/25
 
IНСТРУКЦЫЯ
АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ IV РЭСПУБЛIКАНСКАГА АГЛЯДУ-КОНКУРСУ
НА ЛЕПШУЮ ПАСТАНОЎКУ РАБОТЫ БIБЛIЯТЭК ПА ЭКАЛАГIЧНАЙ АСВЕЦЕ
I IНФАРМАВАННI НАСЕЛЬНIЦТВА Ў 2006 - 2008 ГАДАХ
 
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
 
1. Iнструкцыя аб парадку правядзення IV рэспублiканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце i iнфармаваннi насельнiцтва ў 2006 - 2008 гадах (далей - Iнструкцыя) вызначае парадак правядзення IV рэспублiканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце i iнфармаваннi насельнiцтва ў 2006 - 2008 гадах (далей - агляд-конкурс).
2. Мэты агляду-конкурсу:
удасканаленне сiстэмы iнфармацыйнага забеспячэння насельнiцтва рэспублiкi матэрыяламi па экалогii, прыродакарыстаннi i ахове навакольнага асяроддзя;
актывiзацыя работы бiблiятэк па рэалiзацыi палiтыкi дзяржаўных органаў улады ў сферы павышэння экалагiчнай свядомасцi i адукацыi насельнiцтва;
далейшае пашырэнне супрацоўнiцтва бiблiятэк з арганiзацыямi, якiя маюць экалагiчныя напрамкi дзейнасцi;
выяўленне i распаўсюджванне лепшага вопыту работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце i iнфармаваннi насельнiцтва.
 
Глава 2
ЗАСНАВАЛЬНIКI, ЭТАПЫ ПРАВЯДЗЕННЯ
 
3. Заснавальнiкамi агляду-конкурсу з’яўляюцца:
Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь;
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь;
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
Арганiзацыйную, фiнансавую i матэрыяльна-тэхнiчную падтрымку агляду-конкурсу могуць аказваць любыя юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку грамадскiя арганiзацыi i аб’яднаннi.
4. Агляд-конкурс праводзiцца ў два туры:
у першым туры (лiпень 2008 г. - 30 верасня 2008 г.) вызначаюцца лепшыя бiблiятэкi на абласным (г.Мiнска) узроўнi;
у другiм туры (1 - 31 кастрычнiка 2008 г.) вызначаюцца лепшыя бiблiятэкi на рэспублiканскiм узроўнi (сярод тых, якiя занялi першае, другое i трэцяе месцы ў першым туры).
 
Глава 3
АРГАНIЗАЦЫЯ, ТЭРМIНЫ I ЎМОВЫ ЎДЗЕЛУ
 
5. Для арганiзацыi, правядзення i падвядзення вынiкаў першага i другога тураў агляду-конкурсу ствараюцца адпаведна абласныя (Мiнскi гарадскi) i рэспублiканскi аргкамiтэты.
6. Абласныя (Мiнскi гарадскi) аргкамiтэты агляду-конкурсу ствараюцца з прадстаўнiкоў тэрытарыяльных органаў Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, органаў адукацыi i культуры абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў сумесна з зацiкаўленымi арганiзацыямi. Аргкамiтэты выконваюць таксама функцыi журы.
7. У аглядзе-конкурсе маюць права ўдзельнiчаць усе бiблiятэкi незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi i формы ўласнасцi, якiя маюць вопыт работы ў напрамку экалагiчнай асветы i iнфармавання насельнiцтва.
8. Вылучэнне пераможцаў будзе ажыццяўляцца па наступных намiнацыях:
лепшыя абласная, гарадская i раённая бiблiятэкi;
лепшая сельская бiблiятэка;
лепшая бiблiятэка навучальнай установы.
У кожнай намiнацыi вылучаецца адно першае, адно другое i адно трэцяе месцы.
9. Бiблiятэкi, якiя прымаюць удзел у аглядзе-конкурсе, накiроўваюць у адпаведны абласны (Мiнскi гарадскi) аргкамiтэт тлумачальную запiску, якая можа дапаўняцца нагляднымi матэрыяламi, публiкацыямi ў сродках масавай iнфармацыi i iншым. Да разгляду прымаюцца матэрыялы, якiя былi напрацаваны бiблiятэкамi ў 2006 - 2008 гадах.
10. У тлумачальнай запiсцы, накiраванай у аргкамiтэт, павiнны быць адлюстраваны наступныя напрамкi работы:
стварэнне сiстэмы садзейнiчання экалагiчнай асвеце i iнфармаванню грамадскасцi (канцэпцыi, планы, праграмы, праекты работы бiблiятэкi ў гэтым напрамку);
удзел у працэсе адукацыi ў iнтарэсах устойлiвага развiцця ў адпаведнасцi са Стратэгiяй Еўрапейскай эканамiчнай камiсii Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый для адукацыi ў iнтарэсах устойлiвага развiцця, прынятай на нарадзе высокага ўзроўню прадстаўнiкоў мiнiстэрстваў аховы навакольнага асяроддзя i адукацыi ў г. Вiльнюсе (Лiтва) 17 - 18 сакавiка 2005 г.;
развiццё сiстэмы даведачна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання, стварэнне адпаведных баз даных, iнфармацыйнага цэнтра па экалогii, Орхускага цэнтра (цэнтра iнфармавання насельнiцтва, якi ствараецца ў адпаведнасцi з Канвенцыяй аб доступе да iнфармацыi, удзеле грамадскасцi ў працэсе прыняцця рашэнняў i доступе да правасуддзя па пытаннях, якiя тычацца навакольнага асяроддзя, прынятай на Чацвёртай канферэнцыi мiнiстраў "Навакольнае асяроддзе для Еўропы" ў г. Орхусе (Данiя) 25 чэрвеня 1998 года (Орхуская канвенцыя);
планамернасць папаўнення бiблiятэчнага фонду даведачна-энцыклапедычнымi выданнямi, падручнiкамi, навукова-папулярнай i iншай лiтаратурай па экалагiчнай тэматыцы;
iнфармаванне насельнiцтва аб экалагiчным становiшчы рэгiёна, у тым лiку прадстаўленне звестак, якiя тычацца радыяцыйнай бяспекi;
iнфармацыйнае супрацоўнiцтва з тэрытарыяльнымi органамi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкамi прадпрыемстваў, iншых арганiзацый у галiне экалогii;
садзейнiчанне экалагiчнай адукацыi ў дашкольных i школьных установах адукацыi;
iнфармацыйная падтрымка спецыялiстаў-эколагаў, а таксама распаўсюджванне iх вопыту;
метадычная дапамога ў арганiзацыi экалагiчнага выхавання;
узаемадзеянне з арганiзацыямi, якiя маюць экалагiчны напрамак дзейнасцi, для выкарыстання матэрыялаў аб iх дзейнасцi ў мэтах экалагiчнай асветы насельнiцтва;
вывучэнне чытацкага попыту экалагiчнай iнфармацыi (метады, перыядычнасць, вынiкi вывучэння);
распрацоўка i ўкараненне, рэалiзацыя iнавацыйных формаў iндывiдуальнай i масавай работы па экалагiчнай асвеце;
павышэнне ўзроўню экалагiчнай адукацыi работнiкаў бiблiятэкi (тэматычныя семiнары, спецыяльныя курсы ў сiстэме павышэння квалiфiкацыi, стажыроўкi i iншыя формы экалагiчнай адукацыi).
11. Па вынiках першага тура агляду-конкурсу абласныя (Мiнскi гарадскi) аргкамiтэты вызначаюць пераможцаў i накiроўваюць у рэспублiканскi аргкамiтэт матэрыялы-прадстаўленнi на бiблiятэкi, якiя занялi першае, другое i трэцяе месцы ў кожнай намiнацыi.
12. На кожную бiблiятэку, якая прадстаўлена для ўдзелу ў другiм туры агляду-конкурсу, абласныя (Мiнскi гарадскi) аргкамiтэты накiроўваюць наступныя матэрыялы:
рашэнне абласнога (Мiнскага гарадскога) аргкамiтэта аб вылучэннi бiблiятэкi на другi тур агляду-конкурсу;
даведку аб рабоце бiблiятэкi па экалагiчнай асвеце i iнфармаваннi насельнiцтва;
рэквiзiты бiблiятэкi: поўная назва, ведамасная прыналежнасць, адрас, тэлефон, факс, электронная пошта; бюджэтны i пазабюджэтны разлiковыя рахункi, код банка, улiкова-падатковы нумар; прозвiшча, iмя i iмя па бацьку дырэктара (загадчыка) бiблiятэкi, а таксама работнiкаў, якiя ажыццяўляюць работу па экалагiчнай асвеце i iнфармаваннi насельнiцтва.
13. Конкурсныя матэрыялы на другi тур накiроўваюцца на адрас: 220114, г.Мiнск, праспект Незалежнасцi, 116, Нацыянальная бiблiятэка Беларусi, навукова-даследчы аддзел бiблiятэказнаўства. Даведкi па тэлефоне: 293 27 93, e-mail: bibved@nlb.by.
14. Тэрмiны прадстаўлення матэрыялаў у аргкамiтэты агляду-конкурсу:
на першы тур - да 10 верасня 2008 г.;
на другi тур - да 1 кастрычнiка 2008 г.
15. Матэрыялы, якiя дасланы пазней тэрмiну, азначанага пунктам 14 гэтай Iнструкцыi, да разгляду не прымаюцца.
 
 
 
Глава 4
УЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ
 
16. Узнагароджанне пераможцаў першага тура агляду-конкурсу праводзяць абласныя (Мiнскi гарадскi) аргкамiтэты, другога - рэспублiканскi аргкамiтэт.
17. Удзельнiкi агляду-конкурсу ўзнагароджваюцца грашовымi прэмiямi або камплектамi адпаведнай лiтаратуры цi каштоўнымi падарункамi. Па вынiках агляду-конкурсу могуць быць узнагароджаны грашовымi прэмiямi асобныя работнiкi бiблiятэк, якiя дасягнулi значных вынiкаў у рабоце па тэме агляду-конкурсу.
 
 
Глава 5
ФIНАНСАВАННЕ
 
18. Фiнансаванне ўзнагароджання пераможцаў першага тура агляду-конкурсу ажыццяўляецца абласнымi (Мiнскiм гарадскiм) камiтэтамi прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя за кошт сродкаў рэспублiканскага фонду аховы прыроды.
Фiнансаванне ўзнагароджання пераможцаў другога тура агляду-конкурсу ажыццяўляецца Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь за кошт сродкаў рэспублiканскага фонду аховы прыроды. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь у межах сродкаў рэспублiканскага бюджэту i iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам, ажыццяўляюць фiнансаванне прызоў пераможцам другога тура агляду-конкурсу ў адпаведных намiнацыях.
19. Парадак узнагароджання пераможцаў (вiд, форма ўзнагароды i крынiцы заахвочвання) першага тура агляду-конкурсу зацвярджаецца загадамi адпаведных абласных (Мiнскага гарадскога) камiтэтаў прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, другога тура - загадамi заснавальнiкаў агляду-конкурсу ў адпаведнасцi з пратаколам пасяджэння рэспублiканскага аргкамiтэта агляду-конкурсу.
20. Усе ўдзельнiкi другога тура агляду-конкурсу атрымлiваюць дыплом удзельнiка або пераможцы агляду-конкурсу.
 
 
 
 
 
Дадатак
да Пастановы Мiнiстэрства
прыродных рэсурсаў i аховы
навакольнага асяроддзя
Рэспублiкi Беларусь,
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
i Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
27.06.2008 N 63/52/25
 
СКЛАД
РЭСПУБЛIКАНСКАГА АРГКАМIТЭТА IV РЭСПУБЛIКАНСКАГА
АГЛЯДУ-КОНКУРСУ НА ЛЕПШУЮ ПАСТАНОЎКУ РАБОТЫ БIБЛIЯТЭК
ПА ЭКАЛАГIЧНАЙ АСВЕЦЕ I IНФАРМАВАННI НАСЕЛЬНIЦТВА
Ў 2006 - 2008 ГАДАХ
 
Ваўчуга - намеснiк Мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы
Галiна Уладзiмiраўна навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь,
старшыня рэспублiканскага аргкамiтэта
 
Кураш - намеснiк Мiнiстра культуры Рэспублiкi
Вiктар Iосiфавiч Беларусь, намеснiк старшынi рэспублiканскага
аргкамiтэта
 
Фарыно - намеснiк Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi
Казiмiр Сцяпанавiч Беларусь, намеснiк старшынi рэспублiканскага
аргкамiтэта
 
Матульскi - дырэктар дзяржаўнай установы "Нацыянальная
Раман Сцяпанавiч бiблiятэка Беларусi", намеснiк старшынi
рэспублiканскага аргкамiтэта
 
Алейнiк - загадчык навукова-даследчага аддзела
Марына Георгiеўна бiблiятэказнаўства дзяржаўнай установы
"Нацыянальная бiблiятэка Беларусi"
 
Белая - намеснiк дырэктара навукова-педагагiчнай
Алёна Леанiдаўна бiблiятэкi ўстановы "Галоўны
iнфармацыйна-аналiтычны цэнтр Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь"
 
Гладкоў начальнiк упраўлення агульнай сярэдняй
Юрый Iгаравiч адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь
 
Кiрухiна - намеснiк дырэктара па навуковай рабоце i
Людмiла Генадзеўна сувязях з грамадскасцю дзяржаўнай установы
"Нацыянальная бiблiятэка Беларусi"
 
Крушынская - дырэктар Рэдакцыйна-выдавецкай установы
Людмiла Аляксееўна "Культура i мастацтва"
 
Савiч - намеснiк начальнiка аддзела iнфармацыi
Вольга Уладзiмiраўна Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы
навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь
 
Чэрнiк - начальнiк упраўлення ўстаноў культуры i
Васiлiй Мечыслававiч народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
 
 
 
Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты