Для кожнай чытальнай залы ў залежнасці ад яе спецыфікі распрацаваны парадак абслугоўвання карыстальнікаў. Парадак рэгламентуе працэс абслугоўвання наведвальнікаў, ажыццяўлення дадатковых магчымасцей і аказання платных паслуг. Асобна ўказаны правілы доступу да фондаў дысертацый, рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх выданняў, а таксама да інфармацыйных рэсурсаў Інтэрнэту.