ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Парадак абслугоўвання карыстальнікаў індывідуальнага абанемента (далей – Парадак) распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, Законам Рэспублікі Беларусь ад 17.05.2011 № 262-3 «Аб аўтарскім праве і сумежных правах», Правіламі карыстання Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Інструкцыяй па ўліку і захаванасці фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Правіламі капіравання інфармацыі дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» і вызначае ўмовы абслугоўвання карыстальнікаў індывідуальнага абанемента (далей – ІА) дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» (далей – Бібліятэка).
2. Работа ІА накіравана на задавальненне навуковых, вытворчых і асветніцкіх запытаў карыстальнікаў.
3. Паслугамі ІА маюць права карыстацца чытачы Бібліятэкі, якія маюць рэгістрацыю і пражываюць у г. Мінску.
3.1. Па ІА абслугоўваюцца наступныя катэгорыі карыстальнікаў:
4. У межах абслугоўвання па ІА выконваюцца паслугі па выдачы арыгіналаў дакументаў з фондаў Бібліятэкі ў часовае карыстанне, забеспячэнні доступу да электронных рэсурсаў Бібліятэкі, а таксама дадатковыя паслугі: ксеракапіраванне, сканіраванне фрагментаў дакументаў, экспарт электроннай інфармацыі на розныя віды носьбітаў.
5. Абслугоўванне па ІА ажыццяўляецца платна (за выключэннем доступу да электронных рэсурсаў Бібліятэкі) згодна з Прэйскурантам платных паслуг, якія аказвае Бібліятэка (далей – Прэйскурант)1.
6. Абслугоўванне карыстальнікаў ІА ажыццяўляе аддзел бібліятэчнага абслугоўвання (далей – аддзел).
7. ІА працуе ў наступным рэжыме:
панядзелак, аўторак, серада, чацвер – з 1000 да 1900
пятніца – з 1000 да 1800
субота, нядзеля – выхадныя дні.
7.1. 3 1 чэрвеня па 31 жніўня (летні перыяд):
панядзелак, аўторак, серада, чацвер – з 1000 да 1800
пятніца – з 1000 да 1700
субота, нядзеля – выхадныя дні.
ГЛАВА 2
ЗАПІС КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
8. Падставай для запісу карыстальнікаў з’яўляецца дыплом (копія) аб прысваенні ступені кандыдата або доктара навук; для чытачоў Бібліятэкі, якія не маюць вучонай ступені кандыдата або доктара навук, – хадайніцтва з месца працы або вучобы з абазначэннем мэты ці тэмы навуковага даследавання, білет чытача Бібліятэкі.
9. Пры рэгістрацыі карыстальніку неабходна азнаёміцца з дадзеным Парадкам, запоўніць рэгістрацыйную форму.
ГЛАВА 3
ЗАКАЗ І ВЫДАЧА ДАКУМЕНТАЎ
10. Заказ дакументаў ажыццяўляецца ў аўтаматызаваным рэжыме з любога аўтаматызаванага рабочага месца Бібліятэкі праз электронны каталог, а таксама праз інтэрнэт-партал Бібліятэкі.
11. Час выканання заказаў складае 30 хвілін.
12. Забраніраваныя (заказаныя) дакументы знаходзяцца ў чытальнай зале аддзела на працягу трох дзён з дня заказу. Незапатрабаваныя дакументы накіроўваюцца ў фондасховішча.
13. Дакументы з закрытай часткі падсобнага фонду аддзела выдаюцца дзяжурным бібліятэкарам без папярэдняга заказу па вусным запыце карыстальніка.
14. Дакументамі з адкрытай часткі падсобнага фонду можна карыстацца самастойна, не парушаючы сістэму іх расстаноўкі на паліцах.
15. Выдадзеныя дакументы суправаджаюцца пропускам вызначанага ўзору, які неабходна прад’явіць супрацоўніку службы бяспекі і рэжыму пры выхадзе з Бібліятэкі.
16. Тэрмін карыстання дакументамі складае 30 дзён. Дакументы павышанага попыту выдаюцца на больш кароткі тэрмін (ад 3 да 10 дзён)2.
17. Прыём заказаў спыняецца за 30 хвілін да закрыцця чытальнай залы аддзела.
18. Па ІА не выдаюцца:
ГЛАВА 4
ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ДОСТУПУ ДА ЭЛЕКТРОННЫХ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ
19. Электронныя інфармацыйныя рэсурсы Бібліятэкі даступны з любога аўтаматызаванага рабочага месца карыстальніка.
20. Доступ да інтэрнэт-рэсурсаў прадстаўляецца выключна ў навуковых і адукацыйных мэтах.
21. Права доступу да інтэрнэт-рэсурсаў дае чытацкі білет, які карыстальніку неабходна перадаць дзяжурнаму бібліятэкару на кафедры выдачы ІА да пачатку работы ў Інтэрнэце.
22. Для апрацоўкі інфармацыі карыстальнік мае магчымасць працаваць з тэкставымі рэдактарамі «WordPad» ці «Блакнот». Каб пазбегнуць страты інфармацыі пры рабоце з тэкставым дакументам, рэкамендуецца выконваць прамежкавае захаванне файла.
23. Пры рабоце з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі недапушчальна выконваць сістэмныя працэдуры ў камп’ютарнай сетцы, пераўстанаўліваць праграмныя сродкі.
24. Захаванне электроннай інфармацыі дазваляецца выконваць толькі праз папку «Партфель» аўтаматызаванага рабочага месца карыстальніка (далей – папка «Партфель») у адпаведнасці з Інструкцыяй па захаванні электроннай інфармацыі.
ГЛАВА 5
ВЫКАНАННЕ ДАДАТКОВЫХ ПАСЛУГ
25. Карыстальнікам ІА прадстаўляюцца дадатковыя паслугі па ксеракапіраванні і сканіраванні фрагментаў дакументаў з фондаў Бібліятэкі, экспарце электроннай інфармацыі на розныя віды носьбітаў згодна з Прэйскурантам. Ксеракапіраванне і сканіраванне ажыццяўляюцца згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах».
26. У чытальнай зале аддзела па заказах карыстальнікаў ажыццяўляецца ксеракапіраванне аб’ёмам да 40 старонак з дакументаў Бібліятэкі. Ксеракопія звыш вызначанага аб’ёму выконваецца ў пунктах капіравання.
27. У чытальнай зале аддзела па заказах карыстальнікаў ажыццяўляецца сканіраванне аб’ёмам да 10 старонак з дакументаў Бібліятэкі3. Сканіраванне звыш вызначанага аб’ёму ажыццяўляецца па папярэднім заказе.
28. Папярэдні заказ на сканіраванне афармляецца ў дзяжурнага бібліятэкара. Карыстальніку неабходна запоўніць спецыяльны бланк, аплаціць заказ, прадставіць чысты электронны носьбіт або ўказаць адрас электроннай пошты, на які будзе адпраўлена лічбавая копія. Тэрмін выканання заказаў складае ад 1 да 3 працоўных дзён.
29. Для выканання запыту на капіраванне інфармацыі з папкі «Партфель» карыстальнік павінен паведаміць бібліятэкару нумар аўтаматызаванага рабочага месца і імя створанага файла.
30. Для капіравання электроннай інфармацыі рэкамендуецца прадстаўляць чысты электронны носьбіт. Экспарт інфармацыі ажыццяўляецца толькі пасля праверкі носьбіта на наяўнасць шкодных праграм (падчас праверкі файлы, якія ўтрымліваюць шкодны код, могуць быць аўтаматычна выдалены сістэмай). На носьбіты, якія немагчыма ачысціць ад шкодных праграм, капіраванне электроннай інфармацыі не выконваецца.
ГЛАВА 6
АПЛАТА ЗАКАЗАЎ
31. Аплата паслуг па выдачы дакументаў у межах абслугоўвання ІА ажыццяўляецца за кожныя суткі карыстання, незалежна ад часу выдачы.
32. Аплата праводзіцца карыстальнікам у пунктах прыёму аплаты за паслугі ў межах Бібліятэкі.
33. У выпадку датэрміновага звароту дакументаў грашовыя сродкі не вяртаюцца.
ГЛАВА 7
ПРАВЫ I АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
34. Карыстальнікі маюць права:
34.1. Атрымліваць па ІА арыгіналы дакументаў з улікам п. 19 дадзенага Парадку, копіі фрагментаў дакументаў з фондаў Бібліятэкі.
34.2. Атрымліваць неабходную даведачна-бібліяграфічную дапамогу па выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў Бібліятэкі.
34.3. Аднаразова прадоўжваць тэрмін карыстання дакументамі ў выпадку адсутнасці попыту на іх у карыстальнікаў Бібліятэкі.
34.4. Адмаўляцца ад заказу пры наведванні чытальнай залы аддзела або па тэлефоне.
35. Карыстальнікі абавязаны:
35.1. Забяспечваць захаванасць дакументаў, атрыманых у часовае карыстанне.
35.2. Паведамляць дзяжурнаму бібліятэкару аб наяўнасці дэфектаў пры атрыманні дакументаў.
35.3. У выпадку страты або пашкоджання дакументаў замяняць іх ідэнтычнымі або раўнацэннымі.
35.4. Не парушаць тэрміны карыстання дакументамі:
35.4.1. У выпадку ад’езду з г. Мінска на працяглы тэрмін або па іншых сацыяльна-бытавых абставінах вяртаць усе дакументы ў Бібліятэку, пры неабходнасці ажыццяўляць даплату (грашовы разлік) згодна з п. 6 дадзенага Парадку.
35.4.2. Пры звароце дакументаў у тэрмін, большы за раней аплачаны, аплачваць запазычанасць згодна з п. 6 дадзенага Парадку.
35.5. Праходзіць перарэгістрацыю 1 раз у 5 год у адпаведнасці з «Парадкам правядзення перарэгістрацыі для чытачоў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі».
35.6. Не перадаваць правы карыстання і атрыманыя дакументы іншым асобам.
35.7. Выкарыстоўваць атрыманыя дакументы і копіі толькі ў адукацыйных і даследчых мэтах.
ГЛАВА 8
ПРАВЫ I АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ
36. Бібліятэка мае права:
36.1. Уносіць змяненні ў дадзены Парадак.
36.2. Уводзіць абмежаванні па тэрмінах карыстання дакументамі, выдачы арыгіналаў дакументаў.
36.3. Капіраваць дакументы ў мэтах забеспячэння захаванасці фондаў.
36.4. Спыняць абслугоўванне карыстальнікаў пры парушэнні палажэнняў дадзенага Парадку.
36.5. Закрываць абанемент карыстальнікам пры паўторным парушэнні палажэнняў дадзенага Парадку.
37. Бібліятэка абавязана:
37.1. Ажыццяўляць якаснае абслугоўванне карыстальнікаў па прадстаўленні арыгіналаў дакументаў і дадатковых паслуг, акрамя выпадкаў, прадугледжаных п. 19 дадзенага Парадку.
37.2. Забяспечваць кансультацыйную і даведачна-бібліяграфічную падтрымку заказаў карыстальнікаў.
37.3. Паведамляць карыстальнікам аб зменах у Парадку і рэжыме абслугоўвання.
Пытанні па абслугоўванні карыстальнікаў, не ўрэгуляваныя гэтым Парадкам, вырашаюцца індывідуальна шляхам звароту карыстальніка да загадчыка аддзела бібліятэчнага абслугоўвання і намесніка генеральнага дырэктара – дырэктара па інфармацыйных рэсурсах і абслугоўванні карыстальнікаў.
1 Супрацоўнікі Бібліятэкі і супрацоўнікі, звольненыя ў сувязі з выхадам на пенсію, чый працоўны стаж у Бібліятэцы складае не менш за 7 год, абслугоўваюцца бясплатна (акрамя дадатковых паслуг).
2 У кожным асобным выпадку вырашаецца дзяжурным бібліятэкарам.
3 Сканіраванне ажыццяўляецца ў час работы сектара міжбібліятэчнага абанемента.