ГЛАВА 1.
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзены Парадак распрацаваны ў адпаведнасці з Правіламі карыстання Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Правіламі карыстання інфармацыйнымі рэсурсамі Інтэрнэту ў чытальных залах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Правіламі капіравання інфармацыі, Правіламі карыстання індывідуальнымі кабінамі, абсталяванымі персанальнымі камп’ютарамі, Парадкам абслугоўвання дакументамі на электронных носьбітах і вызначае ўмовы абслугоўвання карыстальнікаў у зале беларускай літаратуры (далей – Зала).
2. Зала абслугоўвае студэнтаў, бакалаўраў, магістрантаў, аспірантаў, саіскальнікаў вучонай ступені і іншых спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па профілі беларусазнаўства.
3. Абслугоўванне карыстальнікаў ажыццяўляецца шляхам выдачы дакументаў з фондасховішча, забеспячэння доступу да дакументаў падсобнага фонду Залы і электронных рэсурсаў.
4. Рэжым работы Залы адпавядае рэжыму работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – Бібліятэка).
ГЛАВА 2.
АБСЛУГОЎВАННЕ ДАКУМЕНТАМІ, ЗАКАЗАНЫМІ З ФОНДАСХОВІШЧА БІБЛІЯТЭКІ
5. Кансультацыі па пошуку бібліяграфічнай інфармацыі і афармленні заказаў на дакументы з фондасховішча карыстальнік атрымлівае ў дзяжурнага бібліятэкара Залы і бібліёграфа-кансультанта даведачна-інфармацыйнага аддзела (атрыум, 2-гі паверх).
6. Заказ дакументаў (акрамя часопісаў, выданняў з працягам, якія адсутнічаюць у электронным каталогу (далей - ЭК) і электронных дадаткаў да друкаваных выданняў) ажыццяўляецца ў аўтаматызаваным рэжыме з любога аўтаматызаванага рабочага месца карыстальніка праз электронны каталог Бібліятэкі.
7. Заказ нумароў часопісаў, выданняў з працягам, якія адсутнічаюць у ЭК, і электронных дадаткаў да друкаваных выданняў ажыццяўляецца па бланку заказу. Карыстальнік самастойна запаўняе бланк заказу і перадае яго дзяжурнаму бібліятэкару на кафедры выдачы Залы.
8. Ліміт заказу ў аўтаматызаваным рэжыме складае 30 дакументаў; па бланку заказу – 5 бланкаў для заказу часопісаў і выданняў з працягам (нумары якіх адсутнічаюць у ЭК) і 3 бланкі для заказу электронных дадаткаў да друкаваных выданняў.
9. Прыём заказаў на бягучы дзень спыняецца за 1 гадзіну да закрыцця Бібліятэкі. Заказы, прынятыя пазней за азначаны час, выконваюцца ў дзень, выбраны карыстальнікам пры афармленні заказу.
10. Час выканання заказускладае 30 хвілін.
11. Заказаныя дакументы (акрамя электронных дадаткаў да друкаваных выданняў) карыстальнік атрымлівае на кафедры выдачы Залы пры прад’яўленні чытацкага білета. Выдача электронных дадаткаў да друкаваных выданняў ажыццяўляецца ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў.
12. Пры атрыманні часопісаў і выданняў з працягам, якія былі заказаны па бланку заказу, карыстальнік пакідае чытацкі білет дзяжурнаму бібліятэкару.
13. З дакументаў, забраніраваных за іншымі карыстальнікамі, па запыце чытача можа быць выдадзены 1 экзэмпляр. Тэрмін карыстання – не больш за 1 гадзіну.
14. Лісток заказу, укладзены ў дакумент, належыць захоўваць на працягу ўсяго тэрміну карыстання.
15. Выдача дакументаў спыняецца за 15 хвілін да закрыцця Бібліятэкі.
16. Зварот дакументаў ажыццяўляецца на кафедры выдачы Залы. Карыстальнік павінен паведаміць дзяжурнаму бібліятэкару пра неабходнасць забраніраваць дакументы, падоўжыць тэрмін браніравання, вярнуць дакументы ў фондасховішча.
17. Тэрмін браніравання дакументаў – 30 дзён з дня заказу. У выпадку неабходнасці і пры адсутнасці запытаў ад іншых карыстальнікаў тэрмін браніравання можа быць падоўжаны. Агульны тэрмін браніравання не можа перавышаць 90 дзён.
18. Колькасць дакументаў, забраніраваных за карыстальнікам, не можа перавышаць 60 адзінак.
19. Работа з дакументамі на мікраформах ажыццяўляецца на спецыяльным абсталяванні, якое падрыхтоўваецца дзяжурным бібліятэкарам.
20. Карыстальнік нясе адказнасць за ўсе атрыманыя дакументы. Пры рабоце з дакументамі ў выпадку выяўлення дэфектаў карыстальніку неабходна паведаміць пра іх дзяжурнаму бібліятэкару.
ГЛАВА 3.
АБСЛУГОЎВАННЕ ДАКУМЕНТАМІ ПАДСОБНАГА ФОНДУ ЗАЛЫ
21. Працаваць з дакументамі падсобнага фонду Залы могуць усе карыстальнікі Бібліятэкі.
22. Дакументы з закрытай часткі падсобнага фонду выдаюцца дзяжурным бібліятэкарам без папярэдняга заказу па вусным запыце карыстальніка пры прад’яўленні білета чытача. Адначасова можна атрымаць да 40 адзінак дакументаў.
23. Дакументамі з адкрытай часткі падсобнага фонду дазваляецца карыстацца самастойна, не парушаючы сістэмы расстаноўкі на паліцы. Пасля прагляду пажадана вярнуць іх на месца.
24. Дакументы падсобнага фонду браніраванню не падлягаюць.
25. Забараняецца выносіць дакументы падсобнага фонду з Залы без дазволу дзяжурнага бібліятэкара.
26. Выдача дакументаў з закрытай часткі падсобнага фонду спыняецца за 15 хвілін да закрыцця Бібліятэкі.
27. Карыстальнік нясе адказнасць за ўсе атрыманыя дакументы. Пры рабоце з дакументамі ў выпадку выпадку выяўлення дэфектаў карыстальніку неабходна паведаміць пра іх дзяжурнаму бібліятэкару.
ГЛАВА 4.
ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ДОСТУПУ ДА ЭЛЕКТРОННЫХ РЭСУРСАЎ
28. Электронныя рэсурсы Бібліятэкі даступны з любога аўтаматызаванага рабочага месца карыстальніка.
29. Доступ да інфармацыйных рэсурсаў Інтэрнэту даецца выключна ў навуковых і адукацыйных мэтах і ажыццяўляецца з аўтаматызаваных рабочых месцаў карыстальнікаў, вызначаных Бібліятэкай, пэўная частка якіх адводзіцца толькі для бібліяграфічнага пошуку.
30. Перад пачаткам работы з інтэрнэт-рэсурсамі карыстальнік павінен перадаць чытацкі білет дзяжурнаму бібліятэкару.
31. Кансультацыі па рабоце з электроннымі рэсурсамі карыстальнік атрымлівае ў дзяжурнага бібліятэкара Залы. У выпадку складанага інфармацыйнага запыту карыстальнік можа звярнуцца да бібліёграфа-кансультанта даведачна-інфармацыйнага аддзела (пам. 257).
32. Пошук і прагляд інфармацыйных рэсурсаў Інтэрнэту ажыццяўляецца на бясплатнай аснове.
33. Пры рабоце з электроннымі рэсурсамі недапушчальна выконваць сістэмныя працэдуры ў камп’ютарнай сетцы, пераўстанаўліваць праграмныя сродкі.
34. Для апрацоўкі інфармацыі карыстальнік мае магчымасць працаваць з тэкставымі рэдактарамі Wordpad і "Блакнот". Каб пазбегнуць страты інфармацыі пры рабоце з тэкставым дакументам, рэкамендуецца выконваць прамежкавае захаванне файла.
35. Працаваць з інфармацыяй, якая знаходзіцца на электронным носьбіце карыстальніка, забараняецца. Для работы з асабістымі электроннымі носьбітамі прадугледжаны індывідуальныя кабіны, абсталяваныя персанальнымі камп’ютарамі.
ГЛАВА 5.
ВЫКАНАННЕ ДАДАТКОВЫХ ПАСЛУГ
36. Карыстальнікам Залы аказваюцца дадатковыя (платныя) паслугі па ксеракапіраванні і сканіраванні фрагментаў дакументаў з фондаў Бібліятэкі, экспарце электроннай інфармацыі на розныя віды носьбітаў, карыстанні індывідуальнымі кабінамі згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з Прэйскурантам платных паслуг, якія аказвае дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" фізічным асобам (далей – Прэйскурант).
37. У Зале ажыццяўляецца ксеракапіраванне да 40 старонак з дакументаў Бібліятэкі. Ксеракопія звыш вызначанага аб’ёму выконваецца аператарамі на першым і другім паверхах атрыума.
38. Для выканання запыту на ксеракапіраванне дакументаў карыстальнік павінен пісьмова вызначыць нумары старонак, якія падлягаюць капіраванню.
39. У Зале выконваецца сканіраванне з дакументаў Бібліятэкі (фарматы А3, А4) аб’ёмам да 40 старонак. Сканіраванне звыш вызначанага аб’ёму і дакументаў іншага фармату ажыццяўляецца па папярэднім заказе, аформіць які можна на кафедры выдачы Залы.
40. Для афармлення заказу на сканіраванне дакументаў карыстальнік павінен запоўніць спецыяльны бланк, аплаціць заказ, мець у наяўнасці чысты электронны носьбіт (CD, DVD). Тэрмін выканання заказу – 2 дні.
41. Захаванне і далейшае капіраванне электроннай інфармацыі на розныя віды носьбітаў выконваюцца толькі праз папку "Партфель" аўтаматызаванага рабочага месца карыстальніка ў адпаведнасці з Інструкцыяй па захаванні электроннай інфармацыі.
42. Для выканання запыту на капіраванне інфармацыі з папкі "Партфель" карыстальнік павінен паведаміць бібліятэкару нумар аўтаматызаванага рабочага месца і імя створанага файла.
43. Для капіравання электроннай інфармацыі рэкамендуецца мець у наяўнасці чысты электронны носьбіт. Экспарт інфармацыі ажыццяўляецца толькі пасля праверкі носьбіта на наяўнасць шкодных праграм (пад час праверкі файлы, якія ўтрымліваюць вірус, могуць быць аўтаматычна выдалены сістэмай). На носьбіты, якія немагчыма ачысціць ад шкодных праграм, капіраванне электроннай інфармацыі не выконваецца.
44. Перад пачаткам работы ў індывідуальнай кабіне карыстальнік павінен перадаць электронны носьбіт дзяжурнаму бібліятэкару для праверкі на наяўнасць шкодных праграм, пакінуць чытацкі білет, зафіксаваць час работы.
45. Аплата паслуг праводзіцца карыстальнікам у пунктах прыёму аплаты за паслугі на падставе запоўненага бібліятэкарам бланка нарада-заказу згодна з Прэйскурантам.
46. Выкананне платных паслуг спыняецца за 15 хвілін да закрыцця Бібліятэкі.
47. Карыстальнікі Залы маюць магчымасць карыстацца тэлевізарам на бясплатнай аснове (да 30 хвілін у дзень) для прагляду перадач навуковага і адукацыйнага характару. Гукавы сігнал рэгулюецца бібліятэкарам з улікам стварэння ўмоў для працы іншым карыстальнікам.