ГалоўнаяЧытачуПравiлы карыстання i парадак запiсу ў бiблiятэку Парадак абслугоўвання ў чытальных залахПарадак абслугоўвання ў зале дысертацый

Парадак абслугоўвання ў зале дысертацый

ГЛАВА 1.
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дадзены Парадак распрацаваны ў адпаведнасці з Правіламі карыстання Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Правіламі карыстання інфармацыйнымі рэсурсамі Інтэрнэту ў чытальных залах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Правіламі капіравання інфармацыі, Правіламі карыстання індывідуальнымі кабінамі, абсталяванымі персанальнымі камп’ютарамі, Парадкам абслугоўвання дакументамі на электронных носьбітах і вызначае ўмовы абслугоўвання карыстальнікаў у зале дысертацый (далей – Зала).
2. Зала абслугоўвае бакалаўраў, магістрантаў, аспірантаў, саіскальнікаў вучонай ступені і іншых спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.
3. Абслугоўванне карыстальнікаў ажыццяўляецца шляхам выдачы рукапісаў дысертацый з фондасховішча і падсобнага фонду Залы, забеспячэння доступу да мікрафіш дысертацый, арганізацыі доступу да электронных рэсурсаў (электроннай бібліятэкі беларускіх дысертацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, баз даных, якія набываюцца, і сеткавых агульнадаступных калекцый дысертацый).
4. Права карыстання рукапісамі беларускіх дысертацый прысвойваецца ў зале дысертацый па вусным запыце карыстальніка тэрмінам на 1 год.
5. Доступ да мікрафіш дысертацый, электронных копій дысертацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – Бібліятэка) і замежных дысертацый ажыццяўляецца на агульных умовах усім катэгорыям карыстальнікаў.
6. Рэжым работы Залы адпавядае рэжыму работы Бібліятэкі.

ГЛАВА 2.
АБСЛУГОЎВАННЕ ДАКУМЕНТАМІ, ЗАКАЗАНЫМІ З ФОНДАСХОВІШЧА БІБЛІЯТЭКІ

7. Кансультацыі па пошуку бібліяграфічнай інфармацыі і афармленні заказаў на дакументы з фондасховішча карыстальнік атрымлівае ў дзяжурнага бібліятэкара Залы і бібліёграфа-кансультанта даведачна-інфармацыйнага аддзела (атрыум, 2-гі паверх).
8. З фондасховішча ў Залу можна заказаць толькі рукапісы дысертацый, абароненых у Рэспубліцы Беларусь.
9. Заказ дакументаў ажыццяўляецца ў аўтаматызаваным рэжыме з любога аўтаматызаванага рабочага месца карыстальніка праз электронны каталог Бібліятэкі.
10. Ліміт заказу ў аўтаматызаваным рэжыме складае 5 дакументаў.
11. Прыём заказаў на бягучы дзень спыняецца за 1 гадзіну да закрыцця Бібліятэкі. Заказы, прынятыя пазней за азначаны час, выконваюцца ў дзень, выбраны карыстальнікам пры афармленні заказу.
12. Час выканання заказу складае 30 хвілін.
13. Заказаныя дакументы карыстальнік атрымлівае на кафедры выдачы Залы пры прад’яўленні чытацкага білета.
14. Адначасова карыстальнік мае права атрымаць для прагляду толькі 1 дысертацыю.
15. З дакументаў, забраніраваных за іншымі карыстальнікамі, па запыце чытача можа быць выдадзены 1 экзэмпляр. Тэрмін карыстання – не больш за 1 гадзіну.
16. Лісток заказу, укладзены ў дакумент, належыць захоўваць на працягу ўсяго тэрміну карыстання.
17. Выдача дакументаў спыняецца за 15 хвілін да закрыцця Бібліятэкі.
18. Зварот дакументаў ажыццяўляецца на кафедры выдачы Залы. Карыстальнік павінен паведаміць дзяжурнаму бібліятэкару пра неабходнасць забраніраваць дакументы або вярнуць іх у фондасховішча.
19. Тэрмін браніравання дакументаў складае 30 дзён з дня заказу і не можа быць падоўжаны.
20. Колькасць дакументаў, забраніраваных за карыстальнікам, не можа перавышаць 5 адзінак.
21. Работа з дакументамі на мікраформах ажыццяўляецца на спецыяльным абсталяванні, якое падрыхтоўваецца дзяжурным бібліятэкарам.
22. Забараняецца выносіць дакументы з Залы.
23. Карыстальнік нясе адказнасць за ўсе атрыманыя дакументы. Пры рабоце з дакументамі ў выпадку выяўлення дэфектаў карыстальніку неабходна паведаміць пра іх дзяжурнаму бібліятэкару.

ГЛАВА 3.
АБСЛУГОЎВАННЕ ДАКУМЕНТАМІ ПАДСОБНАГА ФОНДУ ЗАЛЫ

24. Рукапісы дысертацый з падсобнага фонду выдаюцца без папярэдняга заказу па вусным запыце карыстальніка пры прад’яўленні білета чытача.
25. Адначасова карыстальнік мае права атрымаць для прагляду толькі 1 дысертацыю.
26. Дакументы падсобнага фонду браніраванню не падлягаюць.
27. Забараняецца выносіць дакументы падсобнага фонду з Залы.
28. Выдача дакументаў з закрытай часткі падсобнага фонду спыняецца за 15 хвілін да закрыцця Бібліятэкі.
29. Карыстальнік нясе адказнасць за ўсе дакументы, атрыманыя ім. Пры рабоце з дакументамі ў выпадку выяўлення дэфектаў карыстальніку неабходна паведаміць пра іх дзяжурнаму бібліятэкару.

ГЛАВА 4.
ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ДОСТУПУ ДА ЭЛЕКТРОННЫХ РЭСУРСАЎ

30. Электронныя рэсурсы Бібліятэкі (за выключэннем электроннай бібліятэкі беларускіх дысертацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) даступны з любога аўтаматызаванага рабочага месца карыстальніка.
31. Доступ да інфармацыйных рэсурсаў Інтэрнэту даецца выключна ў навуковых і адукацыйных мэтах і ажыццяўляецца з вызначаных Бібліятэкай аўтаматызаваных рабочых месцаў карыстальнікаў, пэўная частка якіх адводзіцца толькі для бібліяграфічнага пошуку.
32. Перад пачаткам работы з інтэрнэт-рэсурсамі карыстальнік павінен перадаць чытацкі білет дзяжурнаму бібліятэкару.
33. Кансультацыі па рабоце з электроннымі рэсурсамі карыстальнік атрымлівае ў дзяжурнага бібліятэкара Залы. У выпадку складанага інфармацыйнага запыту карыстальнік можа звярнуцца да бібліёграфа-кансультанта даведачна-інфармацыйнага аддзела (пам. 257).
34. Пошук і прагляд інфармацыйных рэсурсаў Інтэрнэту ажыццяўляецца на бясплатнай аснове.
35. Пры рабоце з электроннымі рэсурсамі недапушчальна выконваць сістэмныя працэдуры ў камп’ютарнай сетцы, пераўстанаўліваць праграмныя сродкі.
36. Для апрацоўкі інфармацыі карыстальнік мае магчымасць працаваць з тэкставымі рэдактарамі Wordpad і “Блакнот”. Каб пазбегнуць страты інфармацыі пры рабоце з тэкставым дакументам, рэкамендуецца выконваць прамежкавае захаванне файла.
37. Працаваць з інфармацыяй, якая знаходзіцца на электронным носьбіце карыстальніка, забараняецца. Для работы з асабістымі электроннымі носьбітамі прадугледжаны індывідуальныя кабіны, абсталяваныя персанальнымі камп’ютарамі.

ГЛАВА 5.
ВЫКАНАННЕ ДАДАТКОВЫХ ПАСЛУГ

38. Карыстальнікам Залы аказваюцца дадатковыя (платныя) паслугі па экспарце электроннай інфармацыі на розныя віды носьбітаў, карыстанні індывідуальнымі кабінамі згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з Прэйскурантам платных паслуг, якія аказвае дзяржаўная ўстанова “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” фізічным асобам (далей – Прэйскурант).
39. Капіраванне рукапісаў і электронных копій дысертацый, абароненых у Рэспубліцы Беларусь, дапушчальна ў аб’ёме, апраўданым мэтай цытавання.
40. Капіраванне рукапісаў дысертацый, абароненых у Рэспубліцы Беларусь, у мэтах забеспячэння захаванасці фонду выконваецца толькі шляхам сканіравання па папярэднім заказе карыстальніка.
41. Капіраванне дысертацый з баз даных, доступ да якіх забяспечвае Бібліятэка, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з умовамі, вызначанымі праваўладальнікамі інфармацыйных рэсурсаў.
42. Захаванне і далейшае капіраванне электроннай інфармацыі на розныя віды носьбітаў выконваюцца толькі праз папку “Партфель” аўтаматызаванага рабочага месца карыстальніка ў адпаведнасці з Інструкцыяй па захаванні электроннай інфармацыі.
43. Для выканання запыту на капіраванне інфармацыі з папкі “Партфель” карыстальнік павінен паведаміць бібліятэкару нумар аўтаматызаванага рабочага месца і імя створанага файла.
44. Для капіравання электроннай інфармацыі рэкамендуецца мець чысты электронны носьбіт. Экспарт інфармацыі ажыццяўляецца толькі пасля праверкі носьбіта на наяўнасць шкаданосных праграм (падчас праверкі файлы, якія ўтрымліваюць вірус, могуць быць аўтаматычна выдалены сістэмай). На носьбіты, якія немагчыма ачысціць ад шкаданосных праграм, капіраванне электроннай інфармацыі не выконваецца.
45. Перад пачаткам работы ў індывідуальнай кабіне карыстальнік павінен перадаць электронны носьбіт дзяжурнаму бібліятэкару для праверкі на наяўнасць шкаданосных праграм, пакінуць чытацкі білет, зафіксаваць час пачатку работы.
46. Аплата паслуг праводзіцца ў пунктах прыёму аплаты за паслугі на падставе аформленага бібліятэкарам бланка нарада-заказу згодна з Прэйскурантам.
47. Выкананне платных паслуг спыняецца за 15 хвілін да закрыцця Бібліятэкі.

Бібліятэкарам