ГалоўнаяЧытачуПравiлы карыстання i парадак запiсу ў бiблiятэку Парадак абслугоўвання ў чытальных залахПарадак абслугоўвання ў зале перыядычных выданняў

Парадак абслугоўвання ў зале перыядычных выданняў

ПАРАДАК АБСЛУГОЎВАННЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ У ЗАЛЕ ГАЗЕТ

ГЛАВА 1.
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дадзены Парадак распрацаваны ў адпаведнасці з Правіламі карыстання Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Правіламі карыстання інфармацыйнымі рэсурсамі Інтэрнэту ў чытальных залах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Правіламі капіравання інфармацыі, Правіламі карыстання індывідуальнымі кабінамі, абсталяванымі персанальнымі камп’ютарамі, Парадкам абслугоўвання дакументамі на электронных носьбітах і вызначае ўмовы абслугоўвання карыстальнікаў у зале газет (далей – Зала).
2. Зала абслугоўвае ўсе катэгорыі карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – Бібліятэка).
3. Абслугоўванне карыстальнікаў ажыццяўляецца шляхам выдачы дакументаў з фондасховішча, забеспячэння доступу да дакументаў падсобнага фонду Залы і электронных рэсурсаў.
4. Рэжым работы Залы адпавядае рэжыму работы Бібліятэкі.

ГЛАВА 2.
АБСЛУГОЎВАННЕ ДАКУМЕНТАМІ, ЗАКАЗАНЫМІ З ФОНДАСХОВІШЧА БІБЛІЯТЭКІ

5. Кансультацыі па пошуку бібліяграфічнай інфармацыі і афармленні заказаў на дакументы з фондасховішча карыстальнік атрымлівае ў дзяжурнага бібліятэкара.
6. З фондасховішча ў Залу можна заказаць толькі газеты.
7. Заказ газет (акрамя нумароў, якія не адлюстраваны ў электронным каталогу ў закладцы "Номера") ажыццяўляецца ў аўтаматызаваным рэжыме з любога аўтаматызаванага рабочага месца карыстальніка праз электронны каталог Бібліятэкі.
8. Заказ нумароў газет, не адлюстраваных у электронным каталогу ў закладцы "Номера", ажыццяўляецца па бланку заказу. Карыстальнік запаўняе бланк заказу і перадае яго дзяжурнаму бібліятэкару на кафедры выдачы ў аванзале.
9. Ліміт заказу складае 5 падшывак газет або 10 назваў бягучых паступленняў газет, якія не аформлены ў падшыўку, або патрэбныя экзэмпляры адной назвы за апошні месяц.
10. Прыём заказаў на бягучы дзень спыняецца за 1 гадзіну да закрыцця Бібліятэкі. Заказы, прынятыя пазней за азначаны час, выконваюцца на наступны дзень.
11. Час выканання заказу складае ад 20 да 40 хвілін (у залежнасці ад фармату газет).
12. Заказаныя газеты карыстальнік атрымлівае на кафедры выдачы ў аванзале. Пры атрыманні газет карыстальнік пакідае білет чытача дзяжурнаму бібліятэкару.
13. З дакументаў, забраніраваных за іншымі карыстальнікамі, па запыце чытача можа быць выдадзена 1 падшыўка газет або 1 назва бягучых паступленняў. Тэрмін карыстання – не больш за 1 гадзіну.
14. Выдача дакументаў спыняецца за 15 хвілін да закрыцця Бібліятэкі.
15. Зварот дакументаў ажыццяўляецца на кафедры выдачы ў аванзале. Карыстальнік павінен паведаміць дзяжурнаму бібліятэкару пра неабходнасць забраніраваць дакументы, падоўжыць тэрмін браніравання, вярнуць дакументы ў фондасховішча.
16. Тэрмін браніравання дакументаў – 5 дзён з дня заказу. У выпадку неабходнасці і пры адсутнасці запытаў ад іншых карыстальнікаў тэрмін браніравання можа быць падоўжаны. Агульны тэрмін браніравання не можа перавышаць 15 дзён.
17. Колькасць дакументаў, забраніраваных за карыстальнікам, не можа перавышаць 10 падшывак газет і 10 назваў бягучых паступленняў.
18. Забараняецца выносіць заказаныя дакументы з Залы.
19. Карыстальнік нясе адказнасць за ўсе атрыманыя дакументы. Пры рабоце з дакументамі ў выпадку выяўлення дэфектаў карыстальніку неабходна паведаміць пра іх дзяжурнаму бібліятэкару.

ГЛАВА 3.
АБСЛУГОЎВАННЕ ДАКУМЕНТАМІ ПАДСОБНАГА ФОНДУ ЗАЛЫ

20. Дакументамі з адкрытай часткі падсобнага фонду Залы дазваляецца карыстацца самастойна, не парушаючы сістэмы расстаноўкі на паліцы. Пасля прагляду пажадана вярнуць іх на месца.
21. Газеты з закрытай часткі падсобнага фонду выдаюцца дзяжурным бібліятэкарам на кафедры "Выдача газет" у аванзале па вусным запыце карыстальніка. Адначасова можна атрымаць да 3 назваў бягучых паступленняў ці 1 часовую падшыўку (“на шнурках”) за апошні месяц.
22. Газеты, сфарміраваныя ў часовую падшыўку (“на шнурках”), не падлягаюць расфарміраванню па запыце карыстальніка.
23. Пры атрыманні дакументаў карыстальнік пакідае білет дзяжурнаму бібліятэкару.
24. Дакументы падсобнага фонду браніраванню не падлягаюць.
25. Забараняецца выносіць дакументы падсобнага фонду з Залы.
26. Карыстальнік нясе адказнасць за ўсе атрыманыя дакументы. Пры рабоце з дакументамі ў выпадку выяўлення дэфектаў карыстальніку неабходна паведаміць пра іх дзяжурнаму бібліятэкару.

ГЛАВА 4.
ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ДОСТУПУ ДА ЭЛЕКТРОННЫХ РЭСУРСАЎ

27. Электронныя рэсурсы Бібліятэкі даступны з любога аўтаматызаванага рабочага месца карыстальніка.
28. Доступ да інфармацыйных рэсурсаў Інтэрнэту даецца выключна ў навуковых і адукацыйных мэтах і ажыццяўляецца з вызначаных Бібліятэкай аўтаматызаваных рабочых месцаў карыстальнікаў, пэўная частка якіх адводзіцца толькі для бібліяграфічнага пошуку.
29. Перад пачаткам работы з інтэрнэт-рэсурсамі карыстальнік павінен перадаць чытацкі білет дзяжурнаму бібліятэкару.
30. Кансультацыі па рабоце з электроннымі рэсурсамі карыстальнік атрымлівае ў дзяжурнага бібліятэкара Залы. У выпадку складанага інфармацыйнага запыту карыстальнік можа звярнуцца да бібліёграфа-кансультанта даведачна-інфармацыйнага аддзела (пам. 257).
31. Пошук і прагляд інфармацыйных рэсурсаў Інтэрнэту ажыццяўляецца на бясплатнай аснове.
32. Пры рабоце з электроннымі рэсурсамі недапушчальна выконваць сістэмныя працэдуры ў камп’ютарнай сетцы, пераўстанаўліваць праграмныя сродкі.
33. Для апрацоўкі інфармацыі карыстальнік мае магчымасць працаваць з тэкставымі рэдактарамі Wordpad і "Блакнот". Каб пазбегнуць страты інфармацыі пры рабоце з тэкставым дакументам, рэкамендуецца выконваць прамежкавае захаванне файла.
34. Працаваць з інфармацыяй, якая знаходзіцца на электронным носьбіце карыстальніка, забараняецца. Для работы з асабістымі электроннымі носьбітамі прадугледжаны індывідуальныя кабіны, абсталяваныя персанальнымі камп’ютарамі, якія знаходзяцца ў агульнай чытальнай зале, зале беларускай літаратуры, зале дысертацый.

ГЛАВА 5.
ВЫКАНАННЕ ДАДАТКОВЫХ ПАСЛУГ

35. Карыстальнікам Залы аказваюцца дадатковыя (платныя) паслугі па ксеракапіраванні і сканіраванні фрагментаў дакументаў з фондаў Бібліятэкі, экспарце электроннай інфармацыі на розныя віды носьбітаў згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з Прэйскурантам платных паслуг, якія аказвае дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" фізічным асобам (далей – Прэйскурант).
36. У Зале ажыццяўляецца ксеракапіраванне да 40 старонак дакументаў Бібліятэкі, калі гэта не супярэчыць заканадаўству аб аўтарскім праве і сумежных правах. Ксеракопія звыш вызначанага аб’ёму выконваецца аператарамі на 1-м і 2-м паверхах атрыума, калі гэта не супярэчыць заканадаўству аб аўтарскім праве і сумежных правах.
37. Для выканання запыту на ксеракапіраванне дакументаў карыстальнік павінен пісьмова вызначыць нумары старонак, якія падлягаюць капіраванню.
38. У Зале выконваецца сканіраванне з дакументаў Бібліятэкі (фарматы А3, А4) аб’ёмам да 40 старонак, калі гэта не супярэчыць заканадаўству аб аўтарскім праве і сумежных правах. Сканіраванне звыш вызначанага аб’ёму і дакументаў іншага фармату ажыццяўляецца па папярэднім заказе, аформіць які можна на кафедры выдачы Залы. Сканіраванне выконваецца згодна з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах.
39. Для афармлення заказу на сканіраванне дакументаў карыстальнік павінен запоўніць спецыяльны бланк, аплаціць заказ, мець у наяўнасці чысты электронны носьбіт (CD, DVD). Тэрмін выканання заказу – 2 дні.
40. Захаванне і далейшае капіраванне электроннай інфармацыі на розныя віды носьбітаў выконваюцца толькі праз папку "Партфель" аўтаматызаванага рабочага месца карыстальніка ў адпаведнасці з Інструкцыяй па захаванні электроннай інфармацыі і згодна з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах.
41. Для выканання запыту на капіраванне інфармацыі з папкі "Партфель" карыстальнік павінен паведаміць бібліятэкару нумар аўтаматызаванага рабочага месца і імя створанага файла.
42. Для капіравання электроннай інфармацыі рэкамендуецца мець у наяўнасці чысты электронны носьбіт. Экспарт інфармацыі ажыццяўляецца толькі пасля праверкі носьбіта на наяўнасць шкаданосных праграм (пад час праверкі файлы, якія ўтрымліваюць вірус, могуць быць аўтаматычна выдалены сістэмай). На носьбіты, якія немагчыма ачысціць ад шкаданосных праграм, капіраванне электроннай інфармацыі не выконваецца.
43. Аплата паслуг праводзіцца ў пунктах прыёму аплаты за паслугі на падставе запоўненага бібліятэкарам бланка нарада-заказу згодна з Прэйскурантам.
44. Выкананне платных паслуг спыняецца за 15 хвілін да закрыцця Бібліятэкі.
45. Карыстальнікі Залы маюць магчымасць карыстацца тэлевізарам на бясплатнай аснове (да 30 хвілін у дзень) для прагляду перадач навуковага і адукацыйнага характару. Гукавы сігнал рэгулюецца бібліятэкарам з улікам стварэння ўмоў для працы іншым карыстальнікам.
Пытанні па абслугоўванні карыстальнікаў, не ўрэгуляваныя гэтым Парадкам, вырашаюцца індывідуальна шляхам звароту карыстальніка да загадчыка аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі і першага намесніка генеральнага дырэктара – дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі.

ПАРАДАК АБСЛУГОЎВАННЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ У ЗАЛЕ ЧАСОПІСАЎ

ГЛАВА 1.
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дадзены Парадак распрацаваны ў адпаведнасці з Правіламі карыстання Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Правіламі карыстання інфармацыйнымі рэсурсамі Інтэрнэту ў чытальных залах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Правіламі капіравання інфармацыі, Правіламі карыстання індывідуальнымі кабінамі, абсталяванымі персанальнымі камп’ютарамі, Парадкам абслугоўвання дакументамі на электронных носьбітах і вызначае ўмовы абслугоўвання карыстальнікаў у зале часопісаў (далей – Зала).
2. Зала абслугоўвае ўсе катэгорыі карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – Бібліятэка).
3. Абслугоўванне карыстальнікаў ажыццяўляецца шляхам забеспячэння доступу да дакументаў падсобнага фонду Залы і электронных рэсурсаў Бібліятэкі.
4. Заказ дакументаў з фондасховішча ў Залу не ажыццяўляецца.
5. Рэжым работы Залы адпавядае рэжыму работы Бібліятэкі.

ГЛАВА 2.
АБСЛУГОЎВАННЕ ДАКУМЕНТАМІ ПАДСОБНАГА ФОНДУ

6. Пры наведванні Залы карыстальнік пакідае білет чытача дзяжурнаму бібліятэкару.
7. Часопісамі з адкрытай часткі падсобнага фонду можна карыстацца самастойна, не парушаючы сістэмы расстаноўкі на паліцы.
8. Патрэбныя для работы часопісы карыстальнік рэгіструе ў дзяжурнага бібліятэкара.
9. Зварот часопісаў ажыццяўляецца на кафедры выдачы Залы.
10. Дакументы з закрытай часткі падсобнага фонду выдаюцца бібліятэкарам на кафедры “Выдача часопісаў” у аванзале па вусным запыце карыстальніка. Адначасова можна атрымаць не больш за 2 гадавыя камплекты.
11. Дакументы падсобнага фонду браніраванню не падлягаюць.
12. Забараняецца выносіць дакументы падсобнага фонду з Залы.
13. Выдача дакументаў з закрытай часткі падсобнага фонду спыняецца за 15 хвілін да закрыцця Бібліятэкі.
14. Карыстальнік нясе адказнасць за ўсе атрыманыя дакументы. Пры рабоце з дакументамі ў выпадку выяўлення дэфектаў карыстальніку неабходна паведаміць пра іх дзяжурнаму бібліятэкару.

ГЛАВА 3.
ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ДОСТУПУ ДА ЭЛЕКТРОННЫХ РЭСУРСАЎ

15. Электронныя рэсурсы Бібліятэкі даступны з любога аўтаматызаванага рабочага месца карыстальніка.
16. Доступ да інфармацыйных рэсурсаў Інтэрнэту прадастаўляецца выключна ў навуковых і адукацыйных мэтах і ажыццяўляецца з вызначаных Бібліятэкай аўтаматызаваных рабочых месцаў карыстальніка, пэўная частка якіх адводзіцца толькі для бібліяграфічнага пошуку.
17. Перад пачаткам работы з інтэрнэт-рэсурсамі карыстальнік павінен перадаць чытацкі білет дзяжурнаму бібліятэкару.
18. Кансультацыі па рабоце з электроннымі рэсурсамі карыстальнік атрымлівае ў дзяжурнага бібліятэкара Залы. У выпадку складанага інфармацыйнага запыту карыстальнік можа звярнуцца да бібліёграфа-кансультанта даведачна-інфармацыйнага аддзела (пам. 257).
19. Пошук і прагляд інфармацыйных рэсурсаў Інтэрнэту ажыццяўляецца на бясплатнай аснове.
20. Пры рабоце з электроннымі рэсурсамі недапушчальна выконваць сістэмныя працэдуры ў камп’ютарнай сетцы, пераўстанаўліваць праграмныя сродкі.
21. Для апрацоўкі інфармацыі карыстальнік мае магчымасць працаваць з тэкставымі рэдактарамі Wordpad і "Блакнот". Каб пазбегнуць страты інфармацыі пры рабоце з тэкставым дакументам, рэкамендуецца выконваць прамежкавае захаванне файла.
22. Працаваць з інфармацыяй, якая знаходзіцца на электронным носьбіце карыстальніка, забараняецца. Для работы з асабістымі электроннымі носьбітамі прадугледжаны індывідуальныя кабіны, абсталяваныя персанальнымі камп’ютарамі.

ГЛАВА 4.
ВЫКАННЕ ДАДАТКОВЫХ ПАСЛУГ

23. Карыстальнікам Залы аказваюцца дадатковыя (платныя) паслугі па ксеракапіраванні і сканіраванні фрагментаў дакументаў з фондаў Бібліятэкі, экспарце электроннай інфармацыі на розныя віды носьбітаў згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з Прэйскурантам платных паслуг, якія аказвае дзяржаўная ўстанова “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” фізічным асобам (далей – Прэйскурант).
24. У Зале ажыццяўляецца ксеракапіраванне да 40 старонак дакументаў Бібліятэкі. Ксеракапіраванне звыш вызначанага аб’ёму выконваецца аператарамі на 1-м і 2-м паверхах атрыума.
25. Для выканання запыту на ксеракапіраванне дакументаў карыстальнік павінен пісьмова вызначыць нумары старонак, якія падлягаюць капіраванню.
26. Сканіраванне звыш 40 старонак з дакументаў Бібліятэкі ажыццяўляецца па папярэднім заказе, аформіць які можна на кафедры выдачы Залы. Сканіраванне меншай колькасці старонак выконваецца ў зале газет.
27. Для афармлення заказу на сканіраванне дакументаў карыстальнік павінен запоўніць спецыяльны бланк, аплаціць заказ, прадаставіць чысты электронны носьбіт (CD, DVD). Тэрмін выканання заказу – 2 дні.
28. Захаванне і далейшае капіраванне электроннай інфармацыі на розныя віды носьбітаў выконваюцца толькі праз папку "Партфель" аўтаматызаванага рабочага месца карыстальніка ў адпаведнасці з Інструкцыяй па захаванні электроннай інфармацыі.
29. Для выканання запыту на капіраванне інфармацыі з папкі "Партфель" карыстальнік павінен паведаміць бібліятэкару нумар аўтаматызаванага рабочага месца і імя створанага файла.
30. Для капіравання электроннай інфармацыі рэкамендуецца мець у наяўнасці чысты электронны носьбіт. Экспарт інфармацыі ажыццяўляецца толькі пасля праверкі носьбіта на наяўнасць шкаданосных праграм (пад час праверкі файлы, якія ўтрымліваюць вірус, могуць быць аўтаматычна выдалены сістэмай). На носьбіты, якія немагчыма ачысціць ад шкаданосных праграм, капіраванне электроннай інфармацыі не выконваецца.
31. Аплата паслуг праводзіцца карыстальнікам у пунктах прыёму аплаты за паслугі на падставе аформленага бібліятэкарам бланка нарада-заказу згодна з Прэйскурантам.
32. Выкананне платных паслуг спыняецца за 15 хвілін да закрыцця Бібліятэкі.
33. Карыстальнікі Залы маюць магчымасць карыстацца тэлевізарам на бясплатнай аснове (да 30 хвілін у дзень) для прагляду перадач навуковага і адукацыйнага характару. Гукавы сігнал рэгулюецца бібліятэкарам з улікам стварэння ўмоў для працы іншым карыстальнікам.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты