ГалоўнаяЧытачуПравiлы карыстання i парадак запiсу ў бiблiятэку Парадак абслугоўвання ў чытальных залахПарадак абслугоўвання ў зале рукапісаў, старадрукаваных і рэдкіх выданняў

Парадак абслугоўвання ў зале рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў

Глава 1.
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Правілы карыстання чытальнай залай рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства (далей – Правілы) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – Бібліятэка) рэгламентуюць парадак запісу, правы, абавязкі і адказнасць карыстальнікаў.

2. Правілы распрацаваны ў адпаведнасці з:

  • дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры;
  • cтатутам дзяржаўнай ўстановы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”;
  • правіламі карыстання Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі;
  • палажэннем аб навукова-даследчым аддзеле кнігазнаўства;
  • правіламі ўнутранага працоўнага распарадку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • правіламі і нормамі аховы працы, пажарнай бяспекі.

3. Права карыстання чытальнай залай рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў (далей – чытальная зала) даецца кожнаму грамадзяніну, акрамя школьнікаў, пры наяўнасці білета чытача Бібліятэкі.

4. У чытальнай зале чытачы Бібліятэкі карыстаюцца асноўным і падсобным фондамі навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства (далей – аддзел), ім аказваюцца дадатковыя платныя паслугі ў адпаведнасці з Прэйскурантам платных паслуг Бібліятэкі.

Глава 2.
АРГАНІЗАЦЫЯ АБСЛУГОЎВАННЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

5. Абслугоўванне чытачоў Бібліятэкі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з рэжымам работы чытальнай залы:

  • панядзелак, чацвер, пятніца, субота – з 10.00 да 18.00;
  • аўторак, серада – з 11.00 да 19.00;
  • нядзеля – выхадны дзень;

у летні перыяд (з 1 чэрвеня па 31 жніўня):

  • панядзелак, чацвер, пятніца – з 10.00 да 18.00;
  • аўторак, серада – з 11.00 да 19.00;
  • субота, нядзеля – выхадныя дні.

6. Рукапісныя кнігі, архіўныя матэрыялы і выданні да 1830 г. выдаюцца для карыстання на падставе пісьмовага звароту з месца работы або вучобы з абавязковым указаннем тэмы, мэты даследавання і храналагічных рамак патрабуемых выданняў. Пісьмовы зварот павінен быць аформлены на фірменным бланку ўстановы (прадпрыемства), падпісаны кіраўніком і засведчаны гербавай пячаткай. Тэрмін дзеяння пісьмовага звароту – каляндарны год.

7. Чытачы-пенсіянеры, якія не працуюць, бібліяфілы, калекцыянеры, замежныя карыстальнікі на падставе асабістага пісьмовага звароту на імя намесніка генеральнага дырэктара – дырэктара па навуковай рабоце, сацыякультурнай і выдавецкай дзейнасці, узгодненага з загадчыкам аддзела, маюць права карыстацца рукапіснымі кнігамі, архіўнымі матэрыяламі і выданнямі да 1830 г.

8. Дакументы з фондаў аддзела не выдаюцца ў іншыя залы Бібліятэкі, па міжбібліятэчным і індывідуальным абанеменце. Для атрымання дакументаў з асноўнага фонду аддзела карыстальнік афармляе заказ у аўтаматызаваным рэжыме на кожную адзінку захоўвання. Заказы на дакументы з асноўнага фонду аддзела прымаюцца ў наступным рэжыме:

  • панядзелак, чацвер, пятніца, субота – да 17.00;
  • аўторак, серада – да 18.00.

у летні перыяд (з 1 чэрвеня па 31 жніўня):

  • панядзелак, чацвер, пятніца – да 17.00;
  • аўторак, серада – да 18.00.

9. Адначасова карыстальніку выдаецца не больш за 5 дакументаў з асноўнага фонду аддзела, у тым ліку рукапісаў і архіўных матэрыялаў – не больш за 2 адзінкі. Кожны дакумент выдаецца пад асабісты подпіс чытача, які фіксуецца ў журнале ўліку чытачоў.

Заўвага. Не выдаюцца дакументы дрэннай фізічнай захаванасці, дакументы, якія знаходзяцца на рэстаўрацыі, у пераплёце, у навуковай апрацоўцы, алічбоўцы, выдадзеныя ў часовае карыстанне іншым установам або якія экспануюцца на выставах, дакументы, якія патрабуюць асаблівых умоў захавання. Пры наяўнасці факсімільных выданняў ці алічбаваных копій дакументаў арыгіналы выдаюцца ў выключных выпадках з дазволу загадчыка аддзела.

10. Дакументы з асноўнага фонду аддзела выдаюцца для работы ў чытальную залу аддзела на тэрмін да 30 дзён. Для навуковых супрацоўнікаў пры неабходнасці тэрмін карыстання можа быць падоўжаны.

11. Дакументы з закрытай часткі падсобнага фонду выдаюцца без папярэдняга заказу па вусным запыце карыстальніка пры прад’яўленні білета чытача.

12. Дакументамі з адкрытай часткі падсобнага фонду можна карыстацца самастойна пры ўмове захавання сістэмы іх расстаноўкі на паліцах. Пасля заканчэння работы з дакументамі карыстальнік павінен здаць іх дзяжурнаму бібліятэкару.

13. Заказ дакументаў са структурных падраздзяленняў фондасховішча Бібліятэкі (аддзела кнігазахоўвання, аддзела захоўвання спецыялізаваных фондаў) для карыстання ў чытальнай зале дазваляецца навуковым супрацоўнікам у выключных выпадках, калі навукова-даследчая дзейнасць патрабуе адначасовага звароту да шэрага дакументаў.

14. Пры кожным выхадзе з чытальнай залы Бібліятэкі карыстальнік абавязаны здаваць дзяжурнаму бібліятэкару ўсе ўзятыя дакументы.

15. Пры выдачы і прыёме дакументаў дзяжурны бібліятэкар правярае іх на захаванасць у прысутнасці карыстальніка.

16. Рэпрадуктаванне дакументаў з фондаў аддзела праводзіцца з дазволу дзяжурнага бібліятэкара пры гарантыі забеспячэння цэласнаці гэтых дакументаў.

Заўвага. Не капіруюцца выданні цалкам і дакументы дрэннай фізічнай захаванасці. У выключных выпадках, для навуковых мэт, дазваляецца алічбоўка іх фрагментаў. Не дазваляецца ксеракапіраванне рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх выданняў ХІХ ст., рэдкіх газет і лістовак да 1945 г.

Глава 3.
ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

17. Карыстальнікі маюць права:

  • бясплатна атрымліваць неабходную інфармацыю пра дакументы з асноўнага і падсобнага фондаў аддзела;
  • бясплатна атрымліваць кансультацыйную дапамогу пры пошуку крыніц інфармацыі;
  • бясплатна атрымліваць для часовага карыстання дакументы з фондаў аддзела;
  • атрымліваць копіі дакументаў з фондаў аддзела;
  • выкарыстоўваць у чытальнай зале ноўтбук, планшэт;
  • атрымліваць дадатковыя платныя паслугі;
  • атрымліваць доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў аддзела;
  • звяртацца да кіраўніцтва аддзела па пытаннях, звязаных з арганізацыяй абслугоўвання.

18. Карыстальнікі абавязаны:

  • беражліва адносіцца да атрыманых у карыстанне дакументаў і маёмасці аддзела;
  • паведамляць бібліятэкару аб выяўленні пашкоджанняў у дакуменце;
  • захоўваць цішыню, парадак, чысціню ў памяшканні чытальнай залы;
  • выконваць дадзеныя Правілы карыстання чытальнай залай.

19. Карыстальнікам забараняецца:

  • перадаваць білет чытача іншым асобам і карыстацца білетамі іншых асоб;
  • уносіць у чытальную залу Бібліятэкі друкаваныя матэрыялы, аўдыя-, фота- і відэаапаратуру, кніжныя сканеры;
  • выконваць дзеянні, якія наносяць шкоду дакументу (рабіць паметкі на кнігах або рукапісах, перагінаць аркушы пры чытанні, класці адну адкрытую кнігу на другую, парушаць парадак аркушаў у непераплеценых матэрыялах, здымаць копіі калькаваннем або іншым механічным спосабам і г.д.);
  • рабіць паметкі на каталожных картках і вымаць іх з каталожных скрынак;
  • выносіць літаратуру за межы чытальнай залы Бібліятэкі;
  • прымаць ежу і напоі ў чытальнай зале Бібліятэкі;
  • самастойна расстаўляць выкарыстаныя дакументы з адкрытага падсобнага фонду аддзела;
  • выкарыстоўваць мабільныя тэлефоны, фотаапараты і іншыя тэхнічныя сродкі для відэаздымкі і фатаграфавання дакументаў з фондаў аддзела, інфармацыі з экранаў манітораў, акрамя выпадкаў, калі фотаздымка праводзіцца на платнай аснове згодна з Прэйскурантам платных паслуг Бібліятэкі.

Глава 4.
АДКАЗНАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

20. Карыстальнікі, якія нанеслі шкоду дакументам ці маёмасці чытальнай залы Бібліятэкі, пакрываюць страту згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

21. За парушэнне гэтых Правілаў карыстальнік можа быць часова абмежаваны або пазбаўлены права доступу да карыстання чытальнай залай Бібліятэкі.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты