17.03.2025
Акварэльная празрыстасць, пяшчотныя праменьчыкі сонейка, асаблівы мятны водар яшчэ халаднаватага паветра… З надыходам вясны так прыемна любавацца юнай прыгажосцю прыроды, шпацыраваць па вуліцах і парках, а пасля завітаць у такую ж атмасферную і ўтульную залу дакументаў па мастацтве (пам. 306), каб пазнаёміцца з новай экспазіцыяй, прысвечанай юбілярам сакавіка, таленавітым дзеячам беларускага мастацтва.