ГалоўнаяМерапрыемствыУ ведах – сіла!
Вандроўка па любімым горадзе
Улюбёны ў роднае слова

У ведах – сіла!

У ведах – сіла!
Іншыя Мерапрыемствы
1 верасня – 31 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
зала аддзела МБАіДД
Месца правядзення

1 верасня ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164) адкрылася выстаўка, прысвечаная Дню ведаў.

Няма імкнення больш натуральнага, чым імкненне да ведаў.
М. Мантэнь

Ранняя восень – залатая пара, якая натхняла вялікіх паэтаў на выдатныя радкі, мастакоў – на цудоўныя пейзажы. Кожны год яна сустракае нас цудоўным святам – Днём ведаў!

З самага нараджэння мы спазнаём новае. Родныя і педагогі дапамагаюць нам навучыцца размаўляць, пісаць, чытаць, лічыць – рабіць усё тое, што здаецца цяпер такім простым. Але як жа гэтага дасягнуць? Як навучыць дзіця размаўляць? Як падрыхтаваць яго да школы? Як дапамагчы яму максімальна камфортна ўвайсці ў гэты складаны і захапляльны перыяд вучобы? Адказы на гэтыя і падобныя пытанні змогуць знайсці бацькі і педагогі, наведаўшы нашу экспазіцыю.

Школьныя гады незабыўныя. Менавіта ў гэты час мы сталеем, вучымся самастойнасці, знаходзім сяброў, адкрываем для сябе велізарны свет нязведанага. У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, якія дапамогуць вучням зразумець школьную мудрасць, і мастацкая літаратура пра вясёлыя прыгоды дзяцей у гэты цудоўны перыяд жыцця.


Запрашаем наведаць выстаўку да 31 кастрычніка 2018 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі: пн. – чц. – з 10.00 да 19.00, пт. – з 10.00 да 18.00.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.



Бібліятэкарам