ГалоўнаяМерапрыемствыНа дарогах жыцця
"В них солнце мая, в них любви рассвет…"
Усё жыццё – роднаму слову

На дарогах жыцця

На дарогах жыцця
Іншыя мерапрыемствы
4 сакавіка – 20 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 4 сакавіка па 20 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “На дарогах жыцця”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, драматурга, перакладчыка Мікалая Іванавіча Гамолкі (1922–1992).

За многія гады актыўнай творчай працы М. Гамолка стаў вядомы шматлікім чытачам як аўтар вершаў, аповесцей і апавяданняў для дзяцей і дарослых. Праца, вучоба, сяброўства, шчырасць ва ўзаемаадносінах, адказнасць за свае ўчынкі, мужнасць у цяжкіх жыццёвых абставінах – вось пра што вядзе свой мастацкі расказ пісьменнік.

У першым раздзеле экспазіцыі прадстаўлена літаратурная спадчына М.І. Гамолкі: выбраныя творы пісьменніка, паэтычныя зборнікі “Зварот шчасця”, “Б’юць куранты”, прыгодніцкая аповесць “Лета ў Калінаўцы”, навукова-фантастычны раман “Шосты акіян” і інш.

Hamolka-1.jpg

Мікола Гамолка належыць да пакалення пісьменнікаў, чыё юнацтва прыйшлося на гады Вялікай Айчыннай вайны. Яе суровы подых прысутнічаў амаль ва ўсіх яго творах – аповесцях “Девушка шла по войне”, “Сокалы-сакаляняты”, “Лясная крэпасць”, “Партызанскія сёстры”. Аўтар паказаў выпрабаванне чалавечых характараў, праяўленне гераізму, самаадданасці ў імя перамогі над ворагам. Вайна не рамантыка, а цяжкія, суровыя будні ў барацьбе за жыццё, за існаванне на зямлі, – такая думка праходзіць праз усю творчасць М. Гамолкі.

Перакладчыцкай дзейнасці Мікалая Іванавіча прысвечаны другі раздзел выстаўкі. Дзякуючы пісьменніку на беларускай мове загучалі паасобныя вершы А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, П. Тычыны і інш.

З літаратурна-крытычнымі публікацыямі пра жыццё і творчасць М.І. Гамолкі знаёміць чытачоў заключны раздзел экспазіцыі: прадстаўлена даведачна-энцыклапедычная літаратура, перыядычныя выданні.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны

03.05.2024

9 мая наша краіна адзначае Дзень Перамогі. Асаблівую значнасць гэтая падзея набывае ў год 80-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

02.05.2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).



Бібліятэкарам