ГалоўнаяМерапрыемствыКанстытуцыя Рэспублікі Беларусь: вопыт інавацыі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі і РУП “Белфармацыя” прэзентуюць выставу пра шэсць стагоддзяў гісторыі медыцыны і фармацыі
Размова з адвакатам аб завяшчанні, спадчыне, дарэнні

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: вопыт інавацыі

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: вопыт інавацыі
Іншыя мерапрыемствы
14–16 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
зала прававой інфармацыі (пам. 207b)
Месца правядзення

З 14 сакавіка па 16 сакавіка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: вопыт інавацыі”, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка).

15 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам была прынята першая Канстытуцыя суверэннай Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя ўвабрала ўсё, што было напрацавана тэорыяй і практыкай канстытуцыйнага будаўніцтва, замацавала ў канстытуцыйных нормах шэраг агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права.

constitution1.jpg

Структура дакумента стандартная: прэамбула, асноўная частка і заключныя, пераходныя палажэнні. Канстытуцыя складаецца з 8 глаў, 9 раздзелаў і 147 артыкулаў, усе яе палажэнні неабходна разумець у сістэмнай узаемасувязі. Яна валодае вяршэнствам адносна ўсіх іншых прававых актаў, складае ядро прававой сістэмы дзяржавы. Адметнымі рысамі дзеючай Канстытуцыі з'яўляюцца: замацаванне ў якасці эканамічнай асновы разнастайнасці форм уласнасці; устанаўленне роўнасці дзяржавы і грамадзяніна, наяўнасць у іх узаемных абавязацельстваў; арыентацыя заканадаўства на агульнапрызнаныя прынцыпы міжнароднага права; падзел і ўзаемадзеянне ўладаў; прамы характар дзеяння Канстытуцыі.

Для Канстытуцыі характэрны ўсёахопны аб'ём рэгулявання, г. зн. яна закранае ўсе галіны жыцця грамадства – палітычную, эканамічную, сацыяльную, духоўную і інш., рэгулюючы ў іх базавыя, фундаментальныя асновы грамадскіх адносін. Яна з'яўляецца прававым падмуркам дзяржаўнага і грамадскага жыцця, асноўнай крыніцай нацыянальнай прававой сістэмы.

Канстытуцыя як прадукт дзяржавы адлюстроўвае ўзровень развіцця ўсяго грамадства, характар існуючых на момант яе прыняцця ўладных адносін, увасабляе ў сабе гістарычны вопыт станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

27 лютага адбыўся рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Абноўленая Канстытуцыя ўступае ў сілу 15 сакавіка 2022 г.

constitution3.jpg

Экспазіцыя налічвае каля 50 дакументаў: манаграфіі, зборнікі, перыядычныя выданні.

Выстава адрасавана работнікам органаў дзяржаўнай улады, навуковым работнікам, выкладчыкам, аспірантам і студэнтам юрыдычных і гістарычных факультэтаў, палітолагам і ўсім, хто цікавіцца канстытуцыйным правам.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь як аснова законнасці беларускай дзяржавы
  • Канстытуцыйная рэформа ў Рэспубліцы Беларусь: выклікі, праблемы і перспектывы
  • Канстытуцыйны кантроль у сістэме сродкаў аховы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
  • Беларускае заканадаўства ва ўмовах канстытуцыйных пераўтварэнняў

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Карысныя спасылкі:

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.



Бібліятэкарам