ГалоўнаяМерапрыемствыНацыянальная бібліятэка Беларусі і РУП “Белфармацыя” прэзентуюць выставу пра шэсць стагоддзяў гісторыі медыцыны і фармацыі
Лясныя рэсурсы планеты
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: вопыт інавацыі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі і РУП “Белфармацыя” прэзентуюць выставу пра шэсць стагоддзяў гісторыі медыцыны і фармацыі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі і РУП “Белфармацыя” прэзентуюць выставу  пра шэсць стагоддзяў гісторыі медыцыны і фармацыі
Іншыя мерапрыемствы
16 сакавіка – 9 жніўня
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
музей кнігі (пам.347)
Месца правядзення

16 сакавіка а 12-й гадзіне ў музеі кнігі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Шэсць стагоддзяў гісторыі медыцыны і фармацыі ў рарытэтах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, прымеркаванай да 100-годдзя ўтварэння РУП “Белфармацыя”.

Развіццё ведаў аб медыцыне і фармацыі шырока адлюстроўвалася на старонках малавядомых кніг і выданняў, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы.

На выставе будзе прадстаўлена большасць кніг з фонду бібліятэкі па наступных раздзелах:

  • лекавыя расліны (фармакагнозія);
  • медыцына;
  • аптэчная справа;
  • вучэнне аб леках (фармакалогія).

Адзін з самых старажытных экспанатаў экспазіцыі – “Гербарый” 1484 года выдання, надрукаваны Петэрам Шоферам (Peter Schöffer) у Майнцы. У кнізе апісаны і праілюстраваны 150 раслін. Гравюры (на дрэве) расфарбаваны ад рукі зялёным, жоўтым, чырвоным і сінім. Цікава, што выданне паходзіць са знакамітага нясвіжскага кнігазбору Радзівілаў.

Яшчэ адзін “Гербарый” надрукаваны ў Венецыі ў 1509 годзе. У кнізе змешчаны 150 ксілаграфічных гравюр з выявамі лекавых раслін.

Асабліва значным выданнем па медыцыне з’яўляецца “Салернскі кодэкс здароўя”. У ім аўтар, іспанскі медык і алхімік Арнольд з Вілановы, прадставіў у вершах медыцынскае крэда Салернскай школы ў галіне правільнага харчавання і прадухілення захворванняў.

Вялікую цікавасць прадстаўляюць кнігі, якія адлюстроўваюць развіццё аптэчнай справы ў розныя гістарычныя перыяды.

РУП “Белфармацыя” – самая буйная фармацэўтычная арганізацыя Мінска, якая з’яўляецца неад’емнай часткай сістэмы аховы здароўя Беларусі. Асноўныя мэты прадпрыемства – захаванне здароўя і паляпшэнне якасці жыцця людзей.

У апошнія дзесяцігоддзі праяўляецца вялікая цікавасць да гісторыі айчыннай аховы здароўя. На працягу стагоддзяў у нас сфарміравалася багатая і своеасаблівая медыцынская культура, якая творча ўвабрала ў сябе вопыт лячэбнай і аптэчнай справы розных школ і краін.


Выстава будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 9 жніўня 2022 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход на адкрыццё вольны. У астатнія дні – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81293 27 22293 27 79.

“Белфармацыя скрозь 100-годдзе”: фотавыстава да 100-годдзя РУП “Белфармацыя”.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.



Бібліятэкарам