ГалоўнаяМерапрыемствы“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Все краски Белого Света”
Пяшчотная, мілая, добрая
Запрашаем на музейныя чытанні “Сустрэча з казкай”

“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Все краски Белого Света”

“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Все краски Белого Света”
Іншыя мерапрыемствы
8 кастрычніка
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

8 кастрычніка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Таццяны Дамаронак “Все краски Белого Света”.

“Все краски Белого Света” – маляўніча ілюстраваная кніга казак, аўтар якой знаёміць маленькіх чытачоў з цудамі прыроды роднага краю.

Дзеці навучацца бачыць прыгажосць у простай кветачцы, сонечным праменьчыку і рознакаляровай кропельцы. Хто размаляваў Сінічку, і чаму не трэба спрачацца і сварыцца, маленькія чытачы даведаюцца са старонак аднайменных казак, а затым намалююць упадабаных герояў.


Час правядзення: 15.00–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам