Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Пачынаючых карыстальнікаў запрашаем на бясплатныя заняткі па атрыманні базавых ведаў і асноўных навыкаў работы з персанальным камп’ютарам.
Тэма заняткаў – "Тэкставы рэдактар Word".
На занятках вы даведаецеся, што такое фармаціраванне абзацаў у тэкставым рэдактары Word, а таксама навучыцеся фармаціраваць тэкст па наступных параметрах: выраўноўванне тэксту (па левым ці правым краі, па цэнтры ці шырыні), водступы абзацаў, водступы першага радка абзацаў, міжрадковы інтэрвал, заліванне колеру фону, маркеры і нумарацыя спісаў і г.д.
Месца правядзення: прэс-цэнтр (3-ці паверх, пам. 308).
Для наведвання заняткаў неабходна мець чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Бясплатныя заняткі для пачынаючых карыстальнікаў персанальным камп’ютарам (без атрымання сертыфіката) арганізаваны ў Нацыянальнай бібліятэцы на пастаяннай аснове. Набор груп адбываецца з ліпеня па жнівень, працягласць курса складае 9 месяцаў (1 навучальны год, з верасня па май).
Тэлефон для даведак і запісу: (8 017) 293 27 31.