ГалоўнаяМерапрыемствыПогляд у вечнасць
Сны аб Беларусі
Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

Погляд у вечнасць

Погляд у вечнасць
Іншыя мерапрыемствы
23 красавіка – 20 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Філосаф і гісторык, культуролаг і літаратуразнаўца, прафесар, аўтар шматлікіх цікавых артыкулаў, манаграфій, Уладзімір Конан – знакавая фігура на навукова-гуманітарнай прасторы Беларусі. Ён упершыню шырока распрацаваў праблемы гісторыі і беларускай эстэтыкі, глыбока і грунтоўна даследаваў беларускую мастацкую культуру за тысячу гадоў, з Х па ХХ стагоддзе. Яго работы вядомыя не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі.

На выстаўцы  прадстаўлены асноўныя працы вучонага: “Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917–1934 гг.)”, “Демократическая эстетика Белоруссии (1905–1917 гг.)”, “Ля вытокаў самапазнання: станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору”, “Эстетическая мысль Советской Белоруссии: основные этапы становления и развития”, “Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала ХХ в.”, “Адам Бабарэка: крытыка-біяграфічны нарыс”, “Боская і людская мудрасць: Францішак Скарына: жыццё, творчасць, светапогляд”, “Святло паэзіі і цені жыцця: лірыка Максіма Багдановіча”, “Беларуская мастацкая культура эпохі Сярэдневякоўя і Рэнесансу”, “Гісторыя эстэтычнай думкі Беларусі” (т. 1) і інш.

Наведвальнікі выстаўкі таксама могуць азнаёміцца са шматлікімі навуковымі дакладамі аўтара, часопіснымі артыкуламі, рэцэнзіямі, выступленнямі на тэмы літаратуры, мастацтва, культуры.

Шырока прадстаўлена дзейнасць Уладзіміра Міхайлавіча як рэдактара і складальніка.

Дапаўняюць экспазіцыю матэрыялы аб жыцці і творчасці вучонага, змешчаныя ў энцыклапедычных і перыядычных выданнях.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

02.05.2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).



Бібліятэкарам