ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Паштоўка для мамы”
ААН: у імя міру і развіцця
Размова з адвакатам аб спрэчках, якія ўзнікаюць пры скасаванні шлюбу і падзеле маёмасці

Запрашаем на творчыя заняткі “Паштоўка для мамы”

Запрашаем на творчыя заняткі “Паштоўка для мамы”
Іншыя мерапрыемствы
22 кастрычніка
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

22 кастрычніка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Паштоўка для мамы” ў тэхніцы скрапбукінг.

Для стварэння аб’ёмнай паштоўкі спатрэбіцца аксамітная і гафрыраваная папера, каляровы кардон і дэкаратыўныя матэрыялы. Дзеці старанна падрыхтуюць неабходныя дэталі для паштоўкі – выражуць гаршчочак і кветкі з паперы, наклеяць іх на кардонную аснову і ўпрыгожаць бліскаўкамі і банцікамі з атласнай стужачкі.

Цудоўны настрой і станоўчыя эмоцыі падораць песенькі пра маму і ўдзел у вясёлай гульні “Сонейка”.


Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.



Бібліятэкарам