ГалоўнаяМерапрыемствыААН: у імя міру і развіцця
“Трыццаць гадоў супрацоўніцтва ААН і Беларусі праз фота знакавых падзей”: фотавыстаўка да Дня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
Запрашаем на творчыя заняткі “Паштоўка для мамы”

ААН: у імя міру і развіцця

ААН: у імя міру і развіцця
Іншыя мерапрыемствы
21 кастрычніка – 21 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 21 кастрычніка па 21 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта кніжная выстаўка “ААН: у імя міру і развіцця”, прысвечаная Дню Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Выстава адлюстроўвае дзейнасць арганізацыі з моманту яе стварэння да нашых дзён. У прадстаўленых дакументах раскрываецца шматгранная дзейнасць ААН па пазбаўленні будучых пакаленняў ад бедстваў вайны, падтрыманні міру і міжнароднай бяспекі, развіцці дружалюбных адносін паміж нацыямі на аснове павагі прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў, ажыццяўлення міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў з фондаў НББ на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Азнаёміўшыся з прапанаванымі матэрыяламі, карыстальнікі і госці бібліятэкі атрымаюць магчымасць як мага больш даведацца аб адной з вядучых міжнародных арганізацый і аб яе ролі ў жыцці сусветнай супольнасці.

Сярод дакументаў, прадстаўленых на выставе, – міжнародныя прававыя дакументы, энцыклапедыі і даведнікі, манаграфіі, матэрыялы даследаванняў па праблемах вайны і міру, палітыка-прававыя даследаванні па мерах умацавання даверу і бяспекі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, круглых сталоў, навуковыя даклады і інш.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Асноўныя звесткі пра ААН
  • Падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі
  • Садзейнічанне ўстойліваму развіццю
  • Падтрымка і абарона праў чалавека
  • Міжнароднае права
  • Аказанне гуманітарнай дапамогі
  • ААН і Рэспубліка Беларусь

Выстава будзе цікавая спецыялістам у галіне міжнароднага права і міжнародных адносін, палітолагам, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю ААН.

Dzien-AAN-7.jpg

Дзень нараджэння ААН штогод адзначаецца 24 кастрычніка пачынаючы з 1948 года. Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе ўступіў у сілу асноватворны дакумент арганізацыі – яе Статут.

ААН была створана ў мэтах падтрымання і ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця супрацоўніцтва паміж нацыямі на аснове павагі прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў. Яна заклікана быць цэнтрам для ўзгаднення дзеянняў нацый у дасягненні агульных мэтаў, пастаўленых перад чалавецтвам. На сённяшні дзень членамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з’яўляецца 193 дзяржавы свету.

Беларусь стаяла ля вытокаў стварэння ААН і была ў ліку 51 дзяржавы-заснавальніцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый з’яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў знешнепалітычнай дзейнасці нашай краіны. Удзел Беларусі ў дзейнасці ААН і сістэме яе органаў і спецыяльных устаноў носіць актыўны характар і накіраваны на стварэнне спрыяльных знешнепалітычных умоў як для забеспячэння нацыянальнай бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы, так і для фарміравання станоўчага іміджу краіны на міжнароднай арэне.

Карысныя спасылкі


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам