ГалоўнаяМерапрыемствы“Трыццаць гадоў супрацоўніцтва ААН і Беларусі праз фота знакавых падзей”: фотавыстаўка да Дня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
Першай жанчыне – доктару юрыдычных навук на Беларусі прысвячаецца
ААН: у імя міру і развіцця

“Трыццаць гадоў супрацоўніцтва ААН і Беларусі праз фота знакавых падзей”: фотавыстаўка да Дня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый

“Трыццаць гадоў супрацоўніцтва ААН і Беларусі праз фота знакавых падзей”: фотавыстаўка да Дня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
Іншыя мерапрыемствы
24 кастрычніка – 8 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Ракурс" (2-гі паверх)
Месца правядзення

У галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адкрылася фотадакументальная выстаўка “Трыццаць гадоў супрацоўніцтва ААН і Беларусі: праз фота знакавых падзей”. Выстаўка прымеркавана да Дня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які адзначаецца 24 кастрычніка.

Здымкі і каментарыі дапамогуць узгадаць адны з самых значных падзей, сустрэч, праектаў і іх удзельнікаў за 30 гадоў супрацоўніцтва ААН і Беларусі, даведацца пра саму арганізацыю і яе дзейнасць.

Нагадваем, што чытачы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі маюць магчымасць штодзень працаваць у чытальнай зале дакументаў міжнародных арганізацый, дзе ў адкрытым доступе прадстаўлены выданні кіруючых органаў ААН: Генеральнай асамблеі, Савета Бяспекі, Эканамічнага і сацыяльнага савета, Міжнароднага суда, а таксама дакументы спецыялізаванных устаноў і самастойных арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Арганізацыі Аб`яднаных Нацый.


Запрашаем наведаць выстаўку да 8 снежня 2022 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 33.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.



Бібліятэкарам